https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларуска Вера Лапко ўзнялася на 77-е месца ў рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі


Беларуска Вера Лапко ўзнялася на 77-е месца ў рэйтынгу WTA, што з`яўляецца для яе лепшым паказчыкам у кар`еры.
На мінулым тыдні перад стартам на турніры ў французскім Сен-Гадэнсе Вера Лапко знаходзілася на 93-й пазіцыі сусветнага рэйтынгу, а пасля выйгрышу гэтых спаборніцтваў перамясцілася на 77-е, маючы ў сваім актыве 787 балаў.

На гэтым тыдні Лапко пачне выступленне ў кваліфікацыйным раўндзе другога ў сезоне турніру сезона "Вялікага шлема" - адкрытага чэмпіянату Францыі.

Яшчэ тры беларускія тэнісісткі згуляюць на парыжскіх кортах "Ралан Гарос" адразу з асноўнага этапу: Арына Сабаленка (48-е месца рэйтынгу WTA), Аляксандра Сасновіч (52), Вікторыя Азаранка (82).

У кваліфікацыі мужчынскага адзіночнага разраду французскага першынства беларусы стартуюць сёння. Ілья Івашка (111) сустрэнецца з партугальскім тэнісістам Жоаа Дамінгешам (210), Уладзімір Ігнацік згуляе з украінцам Сяргеем Стахоўскім (130), Ягор Герасімаў (236) будзе сапернічаць з аўстралійцам Маркам Полмансам (171).

21 мая 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:21.05.2018
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:410
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Теннис Рейтинг
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме