https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Максім Мірны ўпершыню за апошнія 10 месяцаў пакінуў топ-50 парнага рэйтынгу АТП


41-гадовы беларускі тэнісіст Максім Мірны ўпершыню за апошнія 10 месяцаў пакінуў топ-50 парнага рэйтынгу АТП.
З 6 жніўня Мірны займае 52-е месца, апусціўшыся на тры радкі ў параўнанні з папярэднім рэйтынгам. На мінулым тыдні Мірны і яго цяперашні партнёр па пары аўстрыец Філіп Освальд выбылі ў другім крузе турніру ў Кіцбюэле, тады як год таму яны дайшлі да паўфіналу.

У першай паўсотні наймацнейшых парных гульцоў спартсмен знаходзіўся з 16 кастрычніка 2017 года. Яго найвышэйшае дасягненне ў гэты перыяд — 34-е месца з 11 па 17 чэрвеня. Мірны ўзначальваў парны рэйтынг з 9 чэрвеня па 7 верасня 2003 года, з 20 кастрычніка 2003 года па 1 лютага 2004 года, з 29 студзеня па 15 красавіка 2007 года і з 7 мая па 9 верасня 2012 года.

Сёлета Мірны правёў 37 матчаў (19 перамог, 18 паражэнняў) і выйграў з Освальдам два турніры (у Х`юстане і Нью-Ёрку), за ўсю кар`еру парнага тэнісіста — 1.212 матчаў (773 перамогі, 439 паражэнняў) і 52 тытулы.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 6 жніўня 2018
 
Дата публикации:06.08.2018
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:338
 
Ключевые слова:
Теннис Рейтинг Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме