https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Тэнісіст Максім Мірны аб`явіў аб завяршэнні кар`еры


41-гадовы беларускі тэнісіст Максім Мірны 29 лістапада аб`явіў аб завяршэнні кар`еры. Яго адкрыты ліст апублікавала прэс-служба Беларускай тэніснай федэрацыі.
Спартсмен, у прыватнасці, напісаў:

"Гэта было цяжкае для мяне рашэнне, улічваючы, што тэніс з`яўляецца маім жыццём з самага ранняга дзяцінства. Я шчаслівы, што мне ўдалося так доўга атрымліваць асалоду ад гэтай гульні! Выступаючы на асабістых турнірах альбо гуляючы за краіну, я заўсёды ставіўся да сваёй прафесіі з высокай ступенню гонару і павагі, заўсёды працаваў з поўнай аддачай і таму выходжу з гульні без якога-небудзь шкадавання і толькі на пазітыве! Мне ўдалося дасягнуць нашмат больш, пра што малыш з Мінска, Беларусі мог марыць, узяўшы ў руку ракетку. Мой доўгі шлях быў бы немагчымым без пастаяннай падтрымкі маёй сям`і. Я застануся ў вечным даўгу перад сваімі бацькамі, якія мяне з малых гадоў выхоўвалі ў лепшых спартыўных традыцыях і вучылі жыццю. На раннім этапе мой бацька стаў ключавой фігурай у маёй кар`еры, праходзячы са мной усе ўзроўні развіцця як трэнер, менеджар і сябар. Мая жонка і дзеці заўсёды мяне напаўнялі неверагоднай падтрымкай і вельмі натхнялі прасоўвацца наперад. Таксама на маім шляху пашчасціла працаваць з цудоўнымі спецыялістамі, якія дапамаглі развіць мае спартыўныя і чалавечыя якасці".

Далей Мірны пералічыў тых, каму ўдзячны за кар`еру, і ўсіх 100 партнёраў у парным разрадзе з 1994 па 2018 гады. Журналістам ён перадаў "нізкі паклон". "Вы заўсёды былі паблажлівыя, цярплівыя і карэктныя", — адзначыў тэнісіст.

Ліст завяршаецца словамі: "Зазіраючы наперад, прыйшоў час пераключацца і прымаць новыя выклікі. Несумненна, я буду сумаваць па гульні і саперніцтву, але я ўсё роўна буду пільна сачыць за тэнісам і атрымліваць асалоду ад сваёй любімай прафесіі побач з кортам".

Мірны завяршыў кар`еру на 55-м месцы ў парным рэйтынгу АТП. Спартсмен быў першай ракеткай свету ў парным разрадзе, а ў адзіночным ўздымаўся на 18-е месца. У пары ён выйграў 52 турніры (у 2018 годзе — 2), у адзіночцы — 1. Суадносіны выйграных і прайграных паядынкаў у парным разрадзе — 780:445, у адзіночным — 244: 242. За кар`еру Мірны зарабіў 11.763.620 долараў ЗША (звесткі сайта atpworldtour.com).

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 29 лістапада 2018
 
Дата публикации:29.11.2018
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:298
 
Ключевые слова:
Максим Мирный Теннис Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме