https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Сасновіч выйшла ў 1/4 фіналу турніру ў Сіднэі


Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч выйшла ў чвэрцьфінал турніру ў Сіднэі (Аўстралія).
Саперніцай беларускі ў чвэрцьфінале стане швейцарская тэнісістка Тымеа Бачынскі.

У матчы 1/8 фіналу беларуска гуляла з мясцовай тэнісісткай Прысцылай Хон. Першы сэт Сасновіч саступіла з "сухім" лікам 0:6. Затым яна сабралася і ўзяла верх у двух наступных - 6:3, 6:3.

У чвэрцьфінале Сасновіч згуляе з прадстаўніцай Швейцарыі Тымеей Бачынскі.

Нагадаем, на старце турніру беларуска была мацнейшая за расіянку Дар`ю Касаткіну.

Раней Сасновіч заявіла, што яе мэтай на новы сезон з`яўляецца патрапленне ў топ-10. Яна адзначыла, што, магчыма, жадае больш, чым можа, але ўсё роўна не пакіне гэтага.

МІнск, 9 студзеня 2019
Sputnik
 
Дата публикации:09.01.2019
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:341
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Теннис Аляксандра Сасновіч
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме