https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Чэмпіянат свету па хакеі 2021 года ў Рызе вырашана праводзіць без гледачоў


Эпідэміялагічная сітуацыя ў Латвіі з-за распаўсюджвання каронавіруса ў цяперашні час пагаршаецца; турнір стартуе менш чым праз месяц.
Улады Латвіі прынялі рашэнне аб правядзенні чэмпіянату свету па хакеі ў Рызе без гледачоў.

Апошнія тры тыдні фіксуецца рост колькасці выпадкаў заражэння каронавіруснай інфекцыяй. У сувязі з гэтым латвійскія ўлады не сталі змякчаць уведзеныя раней абмежаванні з-за распаўсюджвання COVID.

"На жаль, эпідэміялагічная сітуацыя па COVID-19 у Латвіі ў цяперашні час пагаршаецца. Мы не бачым магчымасці правесці чэмпіянат свету па хакеі ў Рызе ў прысутнасці гледачоў", - заявіў прэм`ер-міністр Латвіі Крыш`яніс Карыньш.

Паводле яго слоў, лепш зараз сказаць заўзятарам аб правядзенні турніру пры пустых трыбунах, чым "падтрымліваць марныя надзеі".

Раней Латвійская федэрацыя хакея (ЛФХ) распрацавала план допуску гледачоў на арэны, якія прымуць матчы ЧС. ЛФХ хацела размясціць на "Арэне Рыга" 2660 гледачоў, у Алімпійскім цэнтры - 1058. Таксама фэдэрацыя разглядала варыянт размяшчэння балельшчыкаў на пляцоўцы перад стадыёнам "Даўгава", дзе ўстаноўлены вялікі экран для прагляду матчаў.

Нагадаем, Рыга прыме хакейны ЧС з 21 траўня па 6 чэрвеня. Раней паведамлялася, што гульцы і персанал зборных будуць жыць у "пухіры".

Sputnik, 1 траўня 2021
 
Дата публикации:01.05.2021
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:241
 
Ключевые слова:
Хоккей Чемпионат мира Латвия Пандемия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме