https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларускія тэнісісткі прабіліся ў чвэрцьфіналы турніраў у ЗША і Францыі


Беларускія тэнісісткі атрымалі чарговыя перамогі на турнірах у ЗША і Францыі.
Вольга Гаварцова (142-і нумар сусветнага рэйтынгу) у 1/8 фіналу спаборніцтваў у амерыканскім Чарльстане (прызавы фонд $100 тыс.) выйграла ў інданезійскай тэнісісткі Алдзілы Сутджыядзі (401) - 7:5, 0:6, 6:4. Наступнай саперніцай беларускі будзе брытанка Хэрыет Дарт (150). У чвэрцьфінальным матчы парнага разраду Вольга Гаварцова і мексіканка Рэната Сарасуа прайгралі японскаму тандэму Мію Ката / Эры Хадзумі - 3:6, 3:6. У 1/8 фіналу спаборніцтваў у горадзе Нейплс (прызавы фонд - $25 тыс.) беларуска Вера Лапко (333) перамагла прадстаўніцу ЗША Аляксандру Епіфанаву (1098) - 6:1, 4:6, 6:3.

У парным разрадзе турніру ў французскім Сен-Мало (прызавы фонд - $115 тыс.) беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч і датчанка Клара Таўсан выйшлі ў чвэрцьфінал, атрымаўшы перамогу над кітайска-нідэрландскім дуэтам Ван Сю / Аранча Рус - 6:3, 6:3. У барацьбе за выхад у паўфінал беларуска-дацкая пара згуляе з амерыканскім тандэмам Крысціян Кейтлін / Сабрына Сантамарыя. У чвэрцьфінале адзіночнага разраду Аляксандра Сасновіч (92) будзе сапернічаць з прадстаўніцай Швейцарыі Вікторыяй Галубіч (84).

7 мая 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:07.05.2021
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:141
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Теннис
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме