Заключным індывідуальным відам праграмы 26 лютага сталі забегі на дыстанцыі 5000 м у мужчын. Лідар беларускай каманды стаераў Ягор Дамарацкі ў мацнейшай пары ўпэўнена апярэдзіў расіяніна Максіма Андрушына і паказаў лепшы рэзультат сярод шасці ўдзельнікаў — 6 мін. 40,95 сек.
Раней уладальніцай золата на дыстанцыі 3000 м у жанчын стала беларуска Марына Зуева, а Ганна Дамарацкая і Ігнат Галавацюк узялі па срэбнай узнагародзе на 500-метроўцы. Праграму спаборніцтваў першага дня Кубка мацнейшых спартсменаў па канькабежным спорце завершаць камандныя спрынты.
Звязда, 26 лютага 2025