https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Цікавасць замежных турыстаў да Беларусі штогод расце


Аб гэтым заявіў 4 красавіка на міжнародным вясеннім кірмашы турыстычных паслуг "Адпачынак-2018" міністр спорту і турызму Беларусі Сяргей Кавальчук.
"Думаю, у Беларусі шырокае поле для развіцця турызму. Калі мы правільна будзем арганізоўваць і праводзіць гэту работу, атрымаем рэзультат", - адзначыў Сяргей Кавальчук.

Міністр расказаў, што сам пабываў у чатырох дзясятках краін і ў Беларусі ёсць усе магчымасці для больш поўнага выкарыстання турыстычнага патэнцыялу.

Развіццё турызму прыносіць ужо нядрэнныя сродкі ў беларускую эканоміку.

Сяргей Кавальчук лічыць, што ўвядзенне пяцідзённага бязвізавага рэжыму для турыстаў, якія прыбываюць у Беларусь праз Нацыянальны аэрапорт Мінск, поўнасцю сябе апраўдала. Што датычыцца павелічэння тэрміну да 10 дзён, то гэта рашэнне знаходзіцца не ў кампетэнцыі Мінспорту, аднак турыстычная галіна разлічвае, што тэрмін бязвізавага знаходжання будзе падоўжаны.

У 2018 годзе Беларусь мае намер павялічваць узаемныя турыстычныя патокі з Кітаем. Да гэтага ёсць узаемная цікавасць, падкрэсліў міністр.

На кірмашы турпаслуг "Адпачынак-2018" прадстаўлены больш за 120 удзельнікаў з 16 краін. Акрамя беларускіх кампаній, у кірмашы прымаюць удзел прадстаўнікі туріндустрыі з Балгарыі, Венгрыі, Грузіі, Егіпта, КНР, Кубы, Латвіі, Літвы, Польшчы, Партугаліі, Расіі, Сербіі, Турцыі, Украіны, Чэхіі.

Дэпартамент па турызме Міністэрства спорту і турызму, Нацыянальнае агенцтва па турызме 4 красавіка правядуць прэзентацыю новых турыстычных маршрутаў па Беларусі, 5 красавіка - новых турыстычных аб`ектаў. На 5 красавіка запланаваны і круглы стол па пытаннях узаемадзеяння экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў.

Кірмаш турпаслуг арганізуюць нацыянальны выставачны цэнтр "Белэкспа" сумесна з Міністэрствам спорту і турызму. Тэматыка мерапрыемства - падарожжы і экскурсійныя праграмы, медыцынскі турызм і транспартныя паслугі, спартыўны інвентар і страхаванне ў турызме, паслугі санаторыяў, пансіянатаў, дамоў адпачынку, турыстычных клубаў, гасцінічны сэрвіс, розныя турыстычныя аксесуары.

4 красавіка 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:04.04.2018
Тематика:Культура, Спорт и Туризм
Просмотров:615
 
Ключевые слова:
Туризм в Беларуси Визовый режим Ярмарка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме