https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Рэстараннага крытыка з ААЭ ўразілі беларускія дранікі і мачанка


Нацыянальная кухня, цікавая архітэктура і гасцінныя людзі могуць стаць турыстычнай "фішкай" Беларусі. Такім меркаваннем падзяліўся вядучы праграмы аб падарожжах з ААЭ Гураф Тандан, вядомы таксама як рэстаранны крытык, які падрыхтаваў водзывы аб больш як 1 тыс. устаноў па ўсім свеце.
У Гродзенскай вобласці ўжо некалькі дзён працуе здымачная група кампаніі KKompany Media Solutions з Аб`яднаных Арабскіх Эміратаў, якая займаецца падрыхтоўкай праграм аб падарожжах.

Госці пабывалі ў Мірскім замку, азнаёміліся з іншымі выдатнымі мясцінамі рэгіёна, наведалі здраўніцы, паўдзельнічалі ў майстар-класах беларускіх рамеснікаў, прадэгуставалі нацыянальную кухню.

"Ежа была ў цэнтры маёй увагі. Я магу забыць людзей, але ніколі не забуду ежу, - адзначае Гураф Тандан. - Тое, што я пакаштаваў, мяне ўразіла: дранікі, мачанка, каўбаскі... Да паездкі даведаўся, што бульба - адзін з галоўных прадуктаў краіны, таму ўсюды спрабаваў стравы з яе. Нацыянальная ежа можа стаць адным з турыстычных брэндаў вашай краіны".

Зрабілі ўражанне на Гурафа Тандана і гасцінныя людзі, і прыгожая беларуская прырода, і цікавая гісторыя са старажытнымі замкамі.

"Упэўнены, што вашай краіне ёсць што прапанаваць турыстам", - дадаў ён.

"Нашу праграму можна паглядзець па ўсім свеце, хоць часцей за ўсё нашымі гледачамі становяцца жыхары ААЭ і краін Блізкага Усходу, - расказвае прадзюсар праграмы Крыціка Рават. - Здымаем яе ўжо на працягу дзясятка гадоў. У Еўропе пабывалі ў многіх краінах - ад Партугаліі да Фінляндыі і ад Аўстрыі да Грузіі, нам ёсць з чым параўноўваць. Уражанні ад Беларусі? Добрыя дарогі, цудоўная ежа, выдатныя людзі і, што немалаважна, камфортнае надвор`е, бо ў нас цяпер вельмі горача".

На думку субяседніцы, Беларусь можа стаць адным з прывабных напрамкаў для турыстаў з Блізкага Усходу, якія хочуць азнаёміцца з Еўропай.

"Выбралі для здымак вашу краіну невыпадкова. Беларусь цяпер актыўна заяўляе аб сабе на блізкаўсходнім турыстычным рынку, аднак мала хто з нашых суайчыннікаў ведае пра яе, ім не хапае інфармацыі аб краіне, магчымасцях адпачынку і забавах", - тлумачыць Крыціка Рават.

Пасля Гродна здымачная група прадоўжыць работу ў Брэсцкай вобласці.

"Такія прэс-туры могуць прыцягнуць дадатковы паток турыстаў, гэта ўжо існуючая практыка, - звяртае ў сваю чаргу ўвагу намеснік начальніка ўпраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама Таццяна Лідзяева. - Рэгулярна прымалі журналістаў з Польшчы, Літвы, Расіі - з гэтых краін да нас у рэгіён едзе найбольшая колькасць турыстаў. Аднак цяпер адзначаем цікавасць і патэнцыяльных гасцей з больш аддаленых рэгіёнаў, у тым ліку краін Блізкага Усходу".

У цэлым рэгіён актыўна працуе над папулярызацыяй свайго турыстычнага патэнцыялу на розных замежных выстаўках, тэматычных мерапрыемствах і г.д.

9 жніўня 2019, Гродна
БЕЛТА
 
Дата публикации:09.08.2019
Тематика:Культура, Спорт и Туризм
Просмотров:247
 
Ключевые слова:
Туризм в Беларуси Белорусская кухня Гродна
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме