https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларускага Дзеда Мароза назвалі самым папулярным у СНД і Грузіі


Беларускі Дзед Мароз узначальвае рэйтынг самых папулярных Дзядоў Марозаў у краінах СНД і Грузіі, паведамляе турыстычны партал ТурСтат.
У першую дзясятку зімовых чараўнікоў краін СНД, папулярных у турыстаў і мясцовых жыхароў, увайшлі таксама Аяз Ата ў Казахстане, Шахта Баба ў Азербайджане, Каханд Папа ў Арменіі, Карбоба ва Узбекістане, Мош Крэчун у Малдове, Аяз Ата ў Кыргызстане, Бабаі Барфі ў Таджыкістане, Аяз Баба ў Туркменістане і Таўліс Папа ў Грузіі.

Рэйтынг складзены па выніках аналізу папулярнасці рэзідэнцый Дзядоў Марозаў.Беларускі Дзед Мароз сустракае гасцей у сваёй рэзідэнцыі ў Белавежскай пушчы. Сядзіба беларускага Дзеда Мароза - самы вядомы турыстычны брэнд краіны. Штогод яе наведваюць амаль 150 тыс. чалавек. Сядзіба займае амаль 15 га, акрамя хаты Дзеда Мароза тут ёсць церам Снягурачкі, Чароўны Млын, паляна Дванаццаці месяцаў, алея знакаў усходняга календара.

29 лістапада 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:29.11.2019
Тематика:Культура, Спорт и Туризм
Просмотров:210
 
Ключевые слова:
Дед Мороз Туризм в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме