https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Мільёны мегабайт інтэрнэт-трафіку прынясуць перамогі беларускіх спартсменаў


Мабільны аператар life :) паабяцаў налічыць сваім абанентам бясплатны бонусны трафік за кожны медаль, які заваююць нашы спартсмены на стартах ІІ Еўрапейскіх гульняў.
Акцыя стартуе ў дзень афіцыйнай цырымоніі адкрыцця спаборніцтваў 21 чэрвеня і працягнецца да 30 чэрвеня ўключна.

Далучыцца да яе можна ў любы час на працягу дзесяці дзён міжнародных спаборніцтваў.

За залаты медаль life :) падорыць кожнаму ўдзельніку акцыі 500Мб дадатковага інтэрнэт-трафіку. Срэбны медаль прынясе абанентам 250Мб і бронза — 100Мб.

Далучыцца да акцыі і атрымліваць бясплатны інтэрнэт-трафік за кожны камплект медалёў (золата, серабро і бронза) можна, даслаўшы бясплатную SMS з лічбай 1 на нумар 9080. Бонусным інтэрнэт-трафікам можна будзе карыстацца на працягу ўсіх дзён міжнародных спаборніцтваў, гэта значыць, да 30 чэрвеня ўключна.

Надзея Нікалаева
Звязда, 21 чэрвеня 2019
 
Дата публикации:21.06.2019
Тематика:Бизнес, Спорт и Туризм
Просмотров:222
 
Ключевые слова:
Акция II Европейские игры Интернет Трафик Life:)
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме