https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка разглядае магчымасць прадаўжэння бязвізавага ўезду ў Беларусь для грамадзян шэрага суседніх краін


Гэта пытанне сярод іншых было вынесена на абмеркаванне ў ходзе рабочай сустрэчы кіраўніка дзяржавы са старшынёй Гродзенскага аблвыканкама Уладзімірам Каранікам.
"Спецыфічнае пытанне. Мы ўвялі бязвіз для грамадзян Літвы, Латвіі і Польшчы. Гэта перш за ўсё ваша зона адказнасці - граніца. Вашы ўражанні, ваш пункт гледжання на гэта, - пацікавіўся кіраўнік дзяржавы. - Варта нам яго захоўваць - гэты бязвізавы ўезд, як людзі рэагуюць? Прыезджыя з Літвы, Латвіі і Польшчы і нашы людзі. Галоўнае, нашы як да гэтага ставяцца?"

"Тое, што ўлады там у раз`юшанасці, гэта вы таксама ведаеце. Да дураты даходзіць. Ужо на дзяцей там накатваюць. Вось і ўся свабода слова і правы чалавека", - звярнуў увагу беларускі лідар.

"Але тым не менш як нашы людзі на гэта рэагуюць, і ваш пункт гледжання на далейшае прадаўжэнне бязвізавага рэжыму", - абазначыў тэму для размовы Аляксандр Лукашэнка.

Як расказаў журналістам Уладзімір Каранік пасля даклада кіраўніку дзяржавы, візіты іншаземцаў, якія прыязджаюць у Беларусь, скарыстаўшыся бязвізавым рэжымам, з Літвы і Польшчы, садзейнічаюць развіццю міжасобасных кантактаў.

Паводле слоў губернатара, колькасць іншаземцаў, якія прыязджаюць у рэгіён па бязвізе з Літвы і Польшчы, расце. "Мы не бачым якой-небудзь праблемы, звязанай з гэтымі візітамі, - сказаў ён. - Людзі сустракаюцца са сваякамі. Калі яны заязджаюць у магазіны і купляюць тое, што ім неабходна, нашы грамадзяне добра бачаць, што ў нас няма дэфіцыту прадуктаў. Тое, што нехта з іх купляе і вязе дадому, за мяжу, ні ў каго не выклікае агрэсіўнай рэакцыі".

Уладзімір Каранік упэўнены, што бязвізавы рэжым садзейнічае міжасобасным кантактам: "Усё ж такі дружба і добрыя адносіны паміж дзяржавамі пачынаюцца з дружбы і добрых адносін паміж іх грамадзянамі. Мы са свайго боку зацікаўлены ў добрасуседскіх адносінах з усімі нашымі суседзямі і будзем і далей стымуляваць міжасобасныя кантакты, якія (філасофію ўсё ж такі ніхто не адмяняў) з колькасці перарастуць у якасць. Іншаземцы, якія прыехалі ў нашу краіну і яшчэ раз пераканаліся ў тым, што гэта спакойная, чыстая, прыгожая і вельмі камфортная для жыцця краіна, змогуць данесці гэты пункт гледжання да сваіх палітыкаў, і ўзаемаадносіны паміж нашымі краінамі пачнуць паляпшацца".

З 15 красавіка па 31 снежня ўведзены бязвізавы парадак уезду ў Беларусь для грамадзян Літвы, Латвіі (а таксама асоб, якія маюць статус неграмадзяніна Латвіі). Таксама з 1 ліпеня ўведзены бязвізавы парадак уезду ў Беларусь для грамадзян Польшчы.



19 ліпеня 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:19.07.2022
Тематика:Бизнес, Спорт и Туризм
Просмотров:901
 
Ключевые слова:
Граница Польша Литва Латвия Визовый режим
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме