https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Каманда Цэнтральнага раёна Мінска выйграла фінал гарадскога турніру "Залатая шайба"


На малой арэне ШКСЗК "Чыжоўка-Арэна" завяршыліся гарадскія фінальныя спаборніцтвы "Залатая шайба" сярод хакеістаў 2003-2004 гадоў нараджэння, перамогу ў якіх атрымала каманда Цэнтральнага раёна.
У вырашальным матчы "Грыфоны" (назва лядовай дружыны Цэнтральнага раёна) аказаліся мацнейшымі за каманду "Беркут" з Фрунзенскага раёна сталіцы з лікам 8:1.

У пачатку сустрэчы пераможцы ўступалі 0:1, але за 21 секунду да сірэны аб заканчэнні першага перыяду ім удалося зраўнаваць лік - 1:1. У другім і трэцім перыядах "Грыфоны" развілі свой поспех.

"Да кожнай гульні нашы хакеісты падыходзілі з асаблівай адказнасцю, яны ведалі ўзровень гэтых спаборніцтваў. Адзінае: мы крыху недаацанілі сапернікаў у паўфінале, у якім сустракаліся з камандай Першамайскага раёна "Алімпія". У вырашальнай жа сустрэчы турніру зрабілі правільныя высновы і, нягледзячы на тое, што прапусцілі першымі, змаглі дабіцца поспеху. Хачу адзначыць каманду "Беркут". Гэта сапраўды адна з самых моцных каманд, з якімі нам давялося сустракацца на гарадскім этапе спаборніцтваў", - расказаў галоўны трэнер "Грыфонаў" Дзмітрый Баскаў.

Лепшымі ігракамі фінальнай гульні ў каманды "Беркут" прызнаны Іван Ліхтаровіч і Даніэль Скоў. У каманды Цэнтральнага раёна - Цімафей Ганчар і Мікалай Лукашэнка. Арганізатары таксама заснавалі прызы лепшым ігракам гарадскога турніру "Залатая шайба".

Як лепшаму варатару прыз быў уручаны Максіму Кавалёву з каманды "Мядзведзь" Маскоўскага раёна, лепшым абаронцам прызнаны Мікіта Мархель ("Алімпія", Першамайскі раён), нападаючым - Данііл Сержановіч ("Беркут").

Лепшым бамбардзірам стаў Мікалай Лукашэнка. У фінальных гарадскіх спаборніцтвах "Залатая шайба" прынялі ўдзел 150 дзяцей з дзевяці раёнаў сталіцы.

У фінале гарадскіх спаборніцтваў арганізатары пастараліся стварыць святочную атмасферу для балельшчыкаў, якія прыйшлі падтрымаць каманды.

У перапынках вырашальнай сустрэчы праводзіліся конкурсы хакейнага майстэрства, па выніках якіх лепшыя з удзельнікаў атрымлівалі прызы і сувеніры. Фіналісты мінскіх спаборніцтваў "Залатая шайба" ў малодшай узроставай групе каманды "Грыфоны" і "Беркут" згуляюць у вырашальнай стадыі турніру ў дывізіёне "А" з 14 па 17 сакавіка на лёдзе малой пляцоўкі "Чыжоўка-Арэны".

Сапернікамі "Грыфонаў" і "Беркута" стануць лепшыя лядовыя дружыны хакеістаў 2003-2004 гадоў нараджэння з шасці абласцей Беларусі. Турнір "Залатая шайба" ў Беларусі адроджаны па ініцыятыве кіраўніка дзяржавы ў 1997 годзе.

З 2006 года ў лік арганізатараў спаборніцтваў уваходзіць Прэзідэнцкі спартыўны клуб. У многім дзякуючы гэтаму турніру атрымаў масавае развіццё ва ўсіх раёнах сталіцы. З 2015 года зацверджана новая схема правядзення "Залатой шайбы", згодна з якой у сваіх узроставых катэгорыях каманды падзелены на дывізіёны "А" і "Б". У дывізіёне "А" прымаюць удзел каманды раёнаў і гарадоў, дзе ёсць фізкультурна-спартыўныя збудаванні са штучным лёдам. У дывізіёне "Б" спаборнічаюць дзіцячыя лядовыя дружыны, дзе такія спартыўныя комплексы адсутнічаюць.

23 лютага 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:23.02.2016
Тематика:Образование, Спорт и Туризм
Просмотров:906
 
Ключевые слова:
Хоккей "Золотая шайба" Детский спорт Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме