https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка прапанаваў распрацаваць праграму адпачынку, аздараўлення і вучобы дзяцей з Сірыі ў Беларусі на наступны год


Пра гэта інфармуе прэс-служба прэзідэнта.
Аляксандр Лукашэнка 28 жніўня на сустрэчы з міністрам сацыяльных пытанняў і працы Сірыі Рымай аль-Кадэры прапанаваў распрацаваць праграму адпачынку, аздараўлення і вучобы дзяцей з Сірыі ў Беларусі.

"Я прапаную ўжо цяпер на наступны год падумаць аб праграме падтрымкі дзетак з Сірыі ў Беларусі. Магчыма, гэта будзе сотня, магчыма, пяцьсот чалавек, магчыма, тысяча. Галоўнае, каб мы загадзя спланавалі і змаглі запрасіць вашых дзетак для адпачынку, аздараўлення, а потым, магчыма, і для вучобы ў Беларусі", — цытуе Лукашэнку прэс-служба прэзідэнта.

Ён адзначыў, што не хацеў бы падрабязна спыняцца на вайне ў Сірыі і той дапамозе, якую Беларусь аказвае краіне і народу па ўсіх напрамках.

"Думаю, вы пра гэта ведаеце. Важна сёння дамовіцца пра нашу будучыню, а будучыня — гэта дзеці", — падкрэсліў ён.

Лукашэнка нагадаў, што ў Беларусі "яшчэ жывыя людзі, якія перажылі Другую сусветную, Вялікую Айчынную вайну".

"Беларусь больш за любую іншую рэспубліку Савецкага Саюза пацярпела ў апошняй вайне. Я сыходжу са звычайнай чалавечай ісціны: калі ты адгукаешся на гора некага, то, калі не дай бог у цябе гэта здарыцца, гэтак жа і табе дапамогуць", — заявіў афіцыйны лідар.

На сустрэчы прысутнічалі сірыйскія дзеці, якія два тыдні адпачывалі ў Беларусі. Кіраўнік дзяржавы ўручыў ім падарункі і пацікавіўся, ці спадабалася ім.

"Нехта з вас сказаў, што не хоча з Беларусі з`язджаць і марыць, каб пайшоў моцны снег і самалёт не ўзляцеў. Нам снег цяпер не патрэбен, але вы можаце заставацца ў Беларусі. Мы вас чакаем у любы час разам з вашымі сябрамі. Вы ім перадайце, што ў Беларусі іх заўсёды з вялікай любоўю будуць прымаць", — сказаў Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што добра ведае прэзідэнта Сірыі Башара Асада, і папрасіў перадаць яму прывітанне.

Лукашэнка таксама пацікавіўся здароўем сірыйскай дзяўчынкі, якой беларускія хірургі падчас візіту выдалілі пухліну. Рыма аль-Кадэры расказала, што дзіця адчувае сябе добра. Прэзідэнт паабяцаў, што дзяўчынка застанецца ў Беларусі столькі часу, колькі спатрэбіцца для яе рэабілітацыі.

Рыма аль-Кадэры прывітала ініцыятыву Лукашэнкі па распрацоўцы праграмы адпачынку, аздараўлення і вучобы сірыйскіх дзяцей у Беларусі.

"Вы апярэдзілі нашу просьбу. Вы практычна ўвасобілі зараз мары дзяцей. Мы вельмі любім вас у Сірыі. Усе дзеці задаволеныя знаходжаннем тут. І ўсё мараць вярнуцца ў гэтую цудоўную краіну і знайсці тут яшчэ і яшчэ сяброў", — заявіла сірыйскі міністр.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 28 жніўня 2017
 
Дата публикации:28.08.2017
Тематика:Образование, Спорт и Туризм
Просмотров:905
 
Ключевые слова:
Сирия Благотворительность Гуманитарная помощь Война
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме