https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


На Еўрапейскай матэматычнай алімпіядзе беларускі заваявалі 4 медалі


Перамогу ў камандным заліку атрымала зборная Украіны, а ў асабістым першынстве перамагла ўдзельніца з Сербіі.
У навучэнкі 11 класа Ліцэя БДУ Марыі Захарневай — бронзавая ўзнагарода. Таксама ўладальніцай “бронзы” стала дзевяцікласніца сталічнай гімназіі №38 Ганна Блажко. Срэбных медалёў удастоены прадстаўнікі мінскай гімназіі №41 Аляксандра Новік (11 клас) і Паліна Чэрнікава (10 клас). 

Усяго ў гэтым годзе ў алімпіядзе прынялі ўдзел 196 дзяўчат з 49 краін свету. Ім прапаноўваліся матэматычныя задачы па алгебры, камбінаторыцы, геаметрыі і тэорыі лікаў. 

Міжнародныя матэматычныя алімпіяды (IMO) праводзяцца ў свеце пачынаючы з 1959 года. Але, як правіла, большасць удзельнікаў такіх спаборніцтваў – гэта хлопчыкі. Каб далучыць да матэматычных алімпіяд школьніц, у 2012 годзе ў Кембрыджы ўпершыню правялі Еўрапейскую матэматычную алімпіяду менавіта сярод дзяўчат. У ёй прынялі ўдзел каманды з 16 краін Еўропы і з трох краін-гасцей. 

Беларускія школьніцы далучыліся да спаборніцтваў у 2013 годзе. За гэты час яны заваявалі тры залатыя, сем сярэбраных і пятнаццаць  бронзавых медалёў. А ў 2015 годзе Еўрапейская матэматычная алімпіяда для дзяўчат прайшла ў Мінску, на базе Акадэміі паслядыпломнай адукацыі. 

Надзея Нікалаева
Звязда, 30 красавіка 2019
 
Дата публикации:30.04.2019
Тематика:Образование, Спорт и Туризм
Просмотров:442
 
Ключевые слова:
Образование в Беларуси Олимпиада Математика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме