https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Экіпаж "МАЗ-СПОРТаўта" Сяргея Вязовіча фінішаваў другім на дзявятым этапе "Дакара"


Экіпаж "МАЗ-СПОРТаўта" пад кіраўніцтвам Сяргея Вязовіча заняў другое месца на дзявятым этапе ралі "Дакар".
Капотны МАЗ Сяргея Вязовіча саступіў лідару гонкі 3 мін 19 сек. Лепшы час паказаў грузавік расійскага "КАМАЗ-майстра" пад кіраўніцтвам Андрэя Каргінава, які пераадолеў 410 км за 3 гадз 33 мін 42 сек. Трэцім стаў аўтамабіль яго партнёра па камандзе Эдуарда Нікалаева (адставанне 9 мін 24 сек).

У генеральнай класіфікацыі грузавікоў беларус Сяргей Вязовіч умацаваўся на трэцім месцы (адставанне 1 гадз 8 мін 36 сек). Лідзіруе экіпаж "КАМАЗ-майстар" Андрэя Каргінава, адолеў дзевяць этапаў ралі-рэйду за 38 гадз 5 мін 25 сек. На другой пазіцыі знаходзіцца яго партнёр па камандзе Антон Шыбалаў (адставанне 38 мін 35 сек).

"Дакар" упершыню праходзіць на Блізкім Усходзе, куды старты перабраліся пасля 11 гадоў у Паўднёвай Амерыцы. З 2020 года як мінімум пяць гадоў запар ралі-марафон будзе прымаць Саудаўская Аравія. Уся дыстанцыя складзе 7900 км. на старт выйшаў 351 экіпаж (134 пазадарожнікі і UTV, 170 матацыклаў і квадрацыклаў, 47 грузавікоў). Фінішуе ралі-рэйд 17 студзеня.

14 студзеня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:14.01.2020
Тематика:Транспорт, Спорт и Туризм
Просмотров:339
 
Ключевые слова:
Дакар-2020 Ралли Спорт в Беларуси МАЗ-Спортавто
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме