https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


МЗС пасадзейнічала ў вяртанні на радзіму з пачатка пандэміі амаль 8 тыс. беларусаў


З сярэдзіны сакавіка пасля ўвядзення шэрагам краін надзвычайных абмежавальных мер у сувязі з пандэміяй COVID-19 разнапланавае садзейнічанне ў вяртанні ў Беларусь аказана амаль 8 тыс. грамадзян, паведамляе МЗС Беларусі.
Толькі за апошні тыдзень на радзіму змаглі вярнуцца прыкладна 300 суайчыннікаў.

Знята вострая сітуацыя з вывазам беларусаў з краін з асабліва напружанай эвакуацыйнай абстаноўкай - гэта Індыя, ААЭ і Егіпет, куды за мінулыя тры тыдні ў каардынацыі з нацыянальнай авіякампаніяй "Белавія" былі арганізаваны тры спецыяльныя рэйсы.

У агульнай колькасці гэтымі авіярэйсамі ў Беларусь дастаўлены 462 чалавекі, больш як палавіна з якіх - беларускія грамадзяне. На працягу мінулага тыдня некалькі грамадзян дадаткова вылецелі з Індыі эвакуацыйнымі рэйсамі ўкраінскага боку. Пры садзейнічанні пасольства ў Кіеве яны потым былі дастаўлены ў Беларусь.

Магчымасцю вылецець беларускімі спецрэйсамі таксама скарысталіся жыхары яшчэ 16 дзяржаў, у тым ліку Расіі (самая шматлікая група - 120 чалавек), Украіны, Казахстана, Азербайджана, Арменіі, Аўстрыі, Латвіі, Швецыі.

Пры непасрэднай дапамозе замежных устаноў дзясяткі беларускіх грамадзян пакінулі асобныя краіны Афрыкі і Іарданію.

У цесным узаемадзеянні з расійскім бокам на спецыяльных вывазных рэйсах грамадзяне Беларусі змаглі вярнуцца з Кітая, Венесуэлы і з Сейшэльскіх выспаў.

Па-ранейшаму захоўваецца напружаная сітуацыя з выездам з В`етнама і Тайланда. У сувязі з малалікасцю жадаючых скарыстацца магчымасцю вылету спецыяльнымі рэйсамі беларускія дыппрадстаўніцтвы ў рэгіёне прадоўжаць прапрацоўваць альтэрнатыўныя маршруты для вяртання грамадзян дадому.

Адначасова адзначаецца наяўнасць рэгулярных авіязносін В`етнама з Нідэрландамі і Фінляндыяй, адкуль ёсць магчымасць прайсці транзітам у Беларусь.

Дадаткова ў МЗС звяртаюць увагу, што некаторыя краіны прынялі ўжо і паэтапна ўводзяць планы па змякчэнні каранцінных мер.

Разам з тым гэтыя паслабленні пакуль неістотна ўплываюць на свабоду перамяшчэння: здымаюцца абмежаванні на работу асобных відаў прадпрыемстваў і ўстаноў.

У сувязі з гэтым у МЗС заклікаюць адсочваць абнаўляемую на пастаяннай аснове рэлевантную інфармацыю на сайтах і ў сацыяльных сетках беларускіх і замежных дыппрадстаўніцтваў, а таксама міністэрстваў замежных спраў адпаведных краін.

Звязда, 17 траўня 2020
 
Дата публикации:17.05.2020
Тематика:Транспорт, Спорт и Туризм
Просмотров:299
 
Ключевые слова:
Эвакуация Карантин Коронавирус Белавиа Пандемия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме