https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


ЕЭК часова обнуліла ўвазныя пошліны на легкавыя электрамабілі


Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі прыняў рашэнне знізіць увазныя мытныя пошліны на электрамашыны да верасня 2017 года, паведаміла прэс-служба ЕЭК.
Дадзенае рашэнне не тычыцца аўтамабіляў з гібрыдным рухавіком і "плагін-гібрыдных" аўтамабіляў.

"Стаўка мытнай пошліны на легкавыя электрамабілі зніжаецца з 17% да 0%, а на грузавыя з поўнай масай да 5 тон — з 15% да 5%", — падкрэсліла міністр па гандлі ЕЭК Вераніка Нікішына.

Як адзначае прэс-служба ЕЭК, рынак электрамабіляў у краінах ЕАЭС пакуль яшчэ вельмі адчувальны да цаны. З 1 лютага 2014 года па 31 снежня 2015 года на электрамабілі ўжо дзейнічала нулявая стаўка ўвазной мытнай пошліны. У 2015 годзе ў краіны ЕАЭС было ўвезена 684 электрамабілі пераважна з ЗША, Кітая і Японіі, а ў студзені-красавіку 2016 года — толькі 28.

Зніжэнне пошлін заклікана стымуляваць выкарыстанне экалагічна чыстага транспарту ў ЕАЭС і стварыць умовы для фарміравання рынку электрамабіляў. Шырокае выкарыстанне легкавых і грузавых электрамабіляў павінна стымуляваць развіццё аб`ектаў зараднай інфраструктуры.

"Пошліны зніжаюцца на час. Ці будзе ў наступным годзе прадоўжана гэтая мера, залежыць ад развіцця рынку электрамабіляў, неабходнай інфраструктуры, а таксама аб таго, ці будзе ў краінах ЕАЭС запушчана серыйная вытворчасць электрамабіляў", — патлумачыла міністр.

Рашэнне набывае моц 2 верасня 2016 года.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 13 ліпеня 2016
 
Дата публикации:13.07.2016
Тематика:Бизнес, ЕАЭС
Просмотров:814
 
Ключевые слова:
Пошлина Таможенный союз Электромобиль Экология
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме