https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


"Пафігізм і абыякавасць" - Аляксандр Лукашэнка аб няхватцы ў ЕАЭС заяўленых свабод


Прэзідэнт Беларусі заяўляе аб нястачы ў ЕАЭС дэкларуемых свабод. Адпаведныя заявы Аляксандр Лукашэнка зрабіў 27-га лютага на сустрэчы са старшынёй Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаілам Мясніковічам.
"Тых свабод, якія мы некалі дэкларавалі, сёння практычна няма. Або яны ёсць, можна сказаць мякка, не ў поўным аб`ёме. Дапусцім, свабоднае перамяшчэнне тавараў, паслуг, рабочай сілы і капіталу. Гэта фундамент будаўніцтва нашага саюза. Мы да гэтага часу гэтага не маем. І ведаеце чаму - пафігізм, які грунтуецца на нейкай абыякавасці асобных дзяржаў. Іншыя бачаць сябе ў іншым саюзе, проста целяпаюцца ў ЕАЭС і чакаюць нейкага зручнага моманту, каб выскачыць з яго. Ці ж проста так: няхай, і далей будзем целяпацца", - заявіў беларускі лідар.

"Таму павінны быць рэалізаваны хаця б гэтыя класічныя адзіныя прынцыпы. Гэтага пакуль няма", - падкрэсліў ён.

Аляксандр Лукашэнка прывёў даныя, што ў ЕАЭС цяпер ёсць 14 выключэнняў, 37 абмежаванняў і 15 бар`ераў. "Іх жа даўно трэба было зняць. У адваротным выпадку, які інтарэс у гэтым саюзе. Што нас трымае ў саюзе, калі вакол перашкоды, бар`еры і выключэнні", - паставіў пытанне кіраўнік дзяржавы.

Ён падкрэсліў, што саюз будуецца для таго, каб стварыць роўныя ўмовы для кампаній, прадпрыемстваў і людзей. "Але з таго часу, як пачалі будаўніцтва саюза, мы ўсё больш і больш адыходзім ад гэтых роўных умоў. Больш таго, пачынаюцца незразумелыя патрабаванні і прымушэнні, манапалізм", - звярнуў увагу Прэзідэнт Беларусі.

27 лютага 2020, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
 
Дата публикации:27.02.2020
Тематика:Бизнес, ЕАЭС
Просмотров:493
 
Ключевые слова:
Интеграция Мытны саюз Товарооборот
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме