https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларусь з 1 жніўня на паўгода ўводзіць ліцэнзаванне імпарту асобных відаў драўнянастружкавых і драўнянавалакністых пліт


Такое рашэнне ўтрымліваецца ў пастанове Савета міністраў № 629 ад 24 ліпеня, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
"Устанавіць, што імпарт у Рэспубліку Беларусь з-за межаў адзінай мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза асобных відаў драўнянастружкавых і драўнянавалакністых пліт, вырабаў з іх, што класіфікуюцца кодамі 4410 11 100 0, 4410 11 300 0, 4411 12 900 0, 4411 13 900 0, 4411 14 900 0, 4411 92 900 0  адзінай Таварнай наменклатуры знешнеэканамічнай дзейнасці Еўразійскага эканамічнага саюза, а таксама асобных відаў вырабаў з гіпсу, што класіфікуюцца кодамі 6809 11 000 0 і 6809 19 000 0 адзінай Таварнай наменклатуры знешнеэканамічнай дзейнасці Еўразійскага эканамічнага саюза, ажыццяўляецца па разавых ліцэнзіях, што выдаюцца Міністэрствам гандлю па ўзгадненні з Беларускім вытворча-гандлёвым канцэрнам лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці і Міністэрствам архітэктуры і будаўніцтва", — гаворыцца ў дакуменце.

Заява падаецца на аснове пагаднення паміж профільнымі ведамствамі і арганізацыяй-імпарцёрам, які "ўстанаўлівае мінімальныя цэны на іх, а таксама пры ўмове, што знешнегандлёвым дагаворам прадугледжваецца пастаўка ў Рэспубліку Беларусь драўняных пліт і вырабаў з гіпсу па цэнах не ніжэйшых за мінімальныя цэны, устаноўленыя пагадненнем аб умовах паставак гэтых вырабаў".

Пастановай даручаецца паведаміць аб гэтым рашэнні Еўразійскай эканамічнай камісіі і ўнесці на разгляд прапанову аб увядзенні аналагічных мер на тэрыторыі ЕАЭС.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 30 ліпеня 2015
 
Дата публикации:30.07.2015
Тематика:Бизнес, ЕАЭС
Просмотров:1169
 
Ключевые слова:
Деревообработка ДСП Лицензирование ЕАЭС Строительство Торговля
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме