https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Міністры транспарту краін ЕАЭС абмеркавалі транспартную палітыку ў межах саюза


У Еўразійскай эканамічнай камісіі 4 снежня адбылася штогадовая нарада міністраў транспарту дзяржаў — членаў Еўразійскага эканамічнага саюза.
Як паведаміла прэс-служба ЕЭК, на нарадзе разгледжаны ход працы над асноватворным дакументам у сферы транспарту — праектам Асноўных кірункаў і этапаў рэалізацыі скаардынаванай (узгодненай) транспартнай палітыкі. Дакумент павінен быць прадстаўлены Вышэйшаму еўразійскаму эканамічнаму савету ў канцы 2016 года.

"Сёння мы з міністрамі транспарту краін ЕАЭС узгаднілі далейшыя дзеянні па працы над гэтым дакументам, накіраваным на стварэнне агульнага рынку транспартных паслуг і паэтапнае фарміраванне адзінай транспартнай прасторы", — сказаў міністр па энергетыцы і інфраструктуры ЕЭК Таір Мансураў. 

Яшчэ адным пунктам парадку дня стала праграма паэтапнай лібералізацыі кабатажных перавозак грузаў на перыяд з 2016 па 2025 гады, якая была зацверджана кіраўнікамі дзяржаў — членаў саюза 8 мая 2015 года. Да канца снежня да праграмы далучыцца Кыргызстан. 

Рэалізацыя праграмы дазволіць забяспечыць доступ транспартных кампаній ЕАЭС да ўнутранага рынку грузаперавозак, скараціць парожнія прабегі, знізіць транспартныя выдаткі спажыўцоў паслуг грузавога аўтамабільнага транспарту. Праграма будзе ажыццяўляцца ў чатыры этапы, Казахстан далучыцца на чацвёртым, аднак ужо разглядае магчымасць свайго ўдзелу ў праграме на больш ранніх этапах.

"У сувязі з тым, што праграма пачынае дзейнічаць з 1 студзеня 2016 года, на сённяшняй нарадзе мы разгледзелі, што ўжо зроблена і якія яшчэ мерапрыемствы трэба правесці для забеспячэння эфектыўнага транспартнага кантролю за кабатажнымі аўтамабільнымі перавозкамі грузаў, — зазначыў міністр ЕЭК. — Размова ішла аб унясенні змен і дапаўненняў у заканадаўчыя і нарматыўныя прававыя акты ў частцы вырашэння кабатажных перавозак і вызначэння адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне ўмоў іх ажыццяўлення".

Падчас нарады таксама разгледжана пытанне аб падрыхтоўцы праекта пагаднення аб суднаходстве, якое вызначыць парадак і ўмовы плавання суднаў па ўнутраных водных пуцях дзяржаў-членаў пры двухбаковых перавозках, транзітным праходзе па ўнутраных водных пуцях і перавозках на сумежных унутраных водных пуцях. 

Праект пагаднення аб суднаходстве 22 верасня 2015 года быў ухвалены Калегіяй ЕЭК і накіраваны ў дзяржавы-члены для правядзення ўнутрыдзяржаўнага ўзгаднення. 23 лістапада пытанне аб падрыхтоўцы дакумента разгледжана Саветам ЕЭК. Зараз да праекта пагаднення ёсць некаторыя заўвагі, у асноўным у расійскага боку. Вядзецца праца па яго ўзгадненні.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 4 снежня 2015
 
Дата публикации:04.12.2015
Тематика:Транспорт, ЕАЭС
Просмотров:1250
 
Ключевые слова:
Логистика Транспортная политика Интеграция Судоходство Автоперевозки
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме