https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Падрыхтоўка дагавора аб стварэнні шматбаковай зоны свабоднага гандлю краін СНД


А.Лукашэнка сёння сустрэнецца з першым віцэ-прэм`ерам Расіі І.Шувалавым.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння сустрэнецца з першым намеснікам старшыні ўрада Расійскай Федэрацыі Ігарам Шувалавым. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Расійская Федэрацыя з 1 студзеня 2010 года старшынствуе ва ўсіх статутных органах Садружнасці: Савеце кіраўнікоў дзяржаў, Савеце кіраўнікоў урадаў, Савеце міністраў замежных спраў, Эканамічным савеце СНД, Савеце пастаянных прадстаўнікоў пры СНД. У пачатку года Расія аб`явіла аб намеры распрацаваць і ўнесці на сумесны разгляд дзяржаў - удзельніц СНД пакет новых ініцыятыў у фармаце шматбаковага эканамічнага супрацоўніцтва. Асноўныя з іх былі агучаны на форуме ў Маскве 5 сакавіка. Так, у прыватнасці, Расія прапануе паскорыць і пастарацца завяршыць у 2010 годзе работу над новым дагаворам аб стварэнні шматбаковай зоны свабоднага гандлю краін СНД. Расійскія ініцыятывы датычацца таксама рэгулявання пытанняў працоўнай міграцыі, сферы энергетыкі, удасканалення інфраструктуры супрацоўніцтва, а таксама некалькіх прапаноў арганізацыйнага характару.

2 красавіка, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/.
 
Дата публикации:02.04.2010
Тематика:Бизнес, ЕАЭС
Просмотров:5867
 
Ключевые слова:
СНД СНГ Мытны саюз Таможенный союз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме