https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


ЕЭК: Пералік тавараў, якія падлягаюць маркіроўцы ў межах ЕАЭС, будзе вызначаны пазней


Якія менавіта тавары трапяць пад дзеянне пагаднення аб маркіроўцы тавараў сродкамі ідэнтыфікацыі, будзе вырашана пазней, паведаміла прэс-служба Еўразійскай эканамічнай камісіі ў каментары да дакумента, ухваленага кіраўнікамі ўрадаў краін ЕАЭС на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета 2 лютага ў Алматы.
Пры гэтым краіны і ў далейшым змогуць запускаць ініцыятывы па ўвядзенні нацыянальнай маркіроўкі, але пасля сумеснага разгляду такіх ініцыятыў усімі дзяржавамі ЕАЭС, адзначыла прэс-служба.

Сістэма маркіроўкі тавараў з выкарыстаннем сучасных сродкаў ідэнтыфікацыі будзе створаная ў Еўразійскім эканамічным саюзе, гаворыцца ў пагадненні. Інфармацыя аб сродках ідэнтыфікацыі, якія выкарыстоўваюцца для маркіроўкі тавараў, будзе ўносіцца ў адзіны рэестр. Фармаванне і вядзенне рэестра замацаванае за ЕЭК.

"Нормы, закладзеныя ў дакуменце, дадуць магчымасць павысіць кантроль за абаротам тавараў на тэрыторыях дзяржаў-членаў, забяспечыць роўныя ўмовы канкурэнцыі і бяспеку спажыўцоў, а таксама будуць спрыяць эфектыўнай барацьбе з шэрым рынкам і кантрафактнымі таварамі", — адзначыла прэс-служба.

З даты ўвядзення маркіроўкі тавараў забараняюцца захоўванне, транспартаванне, набыццё і рэалізацыя немаркіраваных тавараў юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі.

Маркіроўка тавараў, што ўвозяцца ў ЕАЭС, ажыццяўляецца перад іх змяшчэннем пад мытныя працэдуры выпуску для ўнутранага спажывання або рэімпарту. Дапускаецца маркіроўка тавараў пасля змяшчэння пад названыя працэдуры на спецыялізаваных складах, калі гэта вызначанае нацыянальным заканадаўствам. Маркіроўка тавараў, вырабленых у саюзе, ажыццяўляецца вытворцамі перад прапановой такіх тавараў да продажу.

Дзяржавы — члены ЕАЭС павінны будуць вызначыць парадак уліку сродкаў ідэнтыфікацыі, пры неабходнасці сфармаваць рэестры іх эмітэнтаў і ўсталяваць патрабаванні да складскіх памяшканняў, у якіх будуць захоўвацца тавары, што падлягаюць маркіроўцы.

Краіны таксама вырашаць, якія менавіта звесткі, у якім выглядзе і ў якія тэрміны прадпрымальнікі, што ажыццяўляюць вытворчасць або абарот тавараў, якія падлягаюць маркіроўцы, павінны будуць перадаваць у кампетэнтныя органы сваіх дзяржаў.

"Той ці іншы склад звестак аб таварах з сістэмы маркіроўкі змогуць атрымаць усе зацікаўленыя бакі праекта — і ўпаўнаважаныя органы дзяржаўнай улады, і бізнес, і спажыўцы, у тым ліку з дапамогай мабільных праграм, — растлумачыла член калегіі (міністр) па гандлі Еўразійскай эканамічнай камісіі Вераніка Нікішына. — У прыватнасці на тавары будзе наносіцца сродак ідэнтыфікацыі, напрыклад QR-код, які змяшчае спасылку на звесткі пра адпаведную адзінку тавару ў інфармацыйнай сістэме".

Патрабаванні да маркіроўкі не распаўсюджваюцца: на тавары, змешчаныя пад мытныя працэдуры ў мэтах іх вывазу за межы саюза; пробы і ўзоры тавараў, прызначаныя для правядзення выпрабаванняў у мэтах ацэнкі адпаведнасці патрабаванням актаў органаў саюза і нарматыўных тэхнічных актаў дзяржаў — членаў ЕАЭС ў галіне стандартызацыі; тавары ў выпадку іх рэалізацыі ў магазінах бяспошліннага гандлю; тавары, якія ўвозяцца фізічнымі асобамі для асабістага карыстання; шэраг іншых.

У сваім заканадаўстве краіны-ўдзельніцы павінны прадугледзець адказнасць за невыкананне або неналежнае выкананне патрабаванняў маркіроўкі. У далейшым ўкараненне сістэмы маркіроўкі сродкамі ідэнтыфікацыі можа спрыяць аблічбоўцы таварных патокаў і фармаванню сістэмы прасочвання, адзначыла прэс-служба ЕЭК.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 6 лютага 2018
 
Дата публикации:06.02.2018
Тематика:Бизнес, ЕАЭС
Просмотров:994
 
Ключевые слова:
Маркировка Идентификация QR-код Товарооборот Предпринимательство ЕАЭС
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме