https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У 2012 годзе Расія разлічвае падпісаць з Беларуссю і Казахстанам дэкларацыю аб стварэнні Еўразійскага саюза


Расія разлічвае на тое, што дэкларацыя аб стварэнні Еўразійскага саюза будзе падпісана ў 2012 годзе, заявіў прэм`ер-міністр РФ Уладзімір Пуцін па выніках перамоў з кіраўнікамі ўрадаў Беларусі і Казахстана 12 ліпеня ў Маскве.
"Мы вельмі разлічваем на тое, што ў наступным годзе падпішам дэкларацыю аб стварэнні Еўразійскага саюза, які можа і павінен пачаць працаваць ужо ў 2013 годзе", — цытуе Пуціна РІА Новости.

Ён таксама паведаміў, што Камісія Мытнага саюза пачне працаваць на пастаяннай прафесійнай аснове з 1 студзеня 2012 года ў Маскве. Зараз, паводле слоў Пуціна, для яе шукаецца будынак.

Сустрэча трох прэм`ераў адбылася сёння падчас канферэнцыі дзелавых колаў краін Мытнага саюза.

Уладзімір Пуцін, Міхаіл Мясніковіч і Карым Масімаў абмеркавалі пытанні, звязаныя з пачаткам функцыянавання з 1 студзеня 2012 года Адзінай эканамічнай прасторы (АЭП) МС. Адкрываючы сустрэчу, расійскі прэм`ер нагадаў, што з 1 ліпеня ў межах МС знята мытнае афармленне на ўнутраных межах. Пуцін назваў гэтую падзею гістарычнай, падкрэсліўшы, што яна будзе садзейнічаць пашырэнню гандлёва-эканамічных сувязяў, развіццю кааперацыі, павышэнню агульнай канкурэнтаздольнасці дзяржаў і эканомік Мытнага саюза.

Са свайго боку кіраўнік беларускага ўрада Міхаіл Мясніковіч падкрэсліў, што ў межах АЭП "павінны быць у першую чаргу створаны роўныя ўмовы для гаспадарчых суб`ектаў" трох краін.

Прэм`ер-міністр Казахстана Карым Масімаў адзначыў неабходнасць стараннай падрыхтоўкі да зменаў, якія адбудуцца з 1 студзеня 2012 года. Паводле яго слоў, тры дзяржавы "ўваходзяць у новае прававое поле, да якога яны ментальна яшчэ не цалкам гатовы — і ўрад, і бізнес".

БелаПАН
Мінск, 12 ліпеня 2011
 
Дата публикации:12.07.2011
Тематика:Бизнес, ЕАЭС
Просмотров:3061
 
Ключевые слова:
Единое экономическое пространство Евразийский союз Экономика Конференция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме