https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


МАЗ упершыню паставіць для вёскі звышпраходныя школьныя аўтобусы


Усе яны будуць курсіраваць у сельскай мясцовасці.
Мінскі аўтазавод завяршыў выпуск 266 аўтобусаў "MАЗ-257.S30" для дастаўкі дзяцей у школы.

Як адзначылі на прадпрыемстве, Мінскі аўтазавод першым у СНД выпусціў звышпраходны школьны транспарт, прызначаны спецыяльна для сельскай мясцовасці. Аўтобус можа перамяшчацца ў складаных дарожных умовах, свабодна пераадольваць пясок, лужы і гурбы.

Звышпраходны "MАЗ-257.S30" атрымаў шасі ад сярэднетанажнага грузавіка, высокі кліранс і рухавік экалагічнага класа Еўра-5. Салон разлічаны на 31 пасажыра: 29 школьнікаў і двух суправаджаючых. Дзіцячыя сядзенні ўключаюць чатырохпунктныя рамяні бяспекі, над крэсламі абсталяваны паліцы для заплечнікаў. Для першакласнікаў ёсць высоўная прыступка. Прадугледжана і мультымедыйная сістэма: падчас паездкі дзецям можна трансляваць відэа-ўрокі.

У пачатку года школьны аўтобус паспяхова прайшоў выпрабаванні. Тэсты паказалі, што мадэль адпавядае ўсім патрабаванням бяспекі, прынятым у Беларусі, іншых краінах СНД і Еўропы, адзначылі на заводзе.

Такім чынам, завершана пяцігадовая праграма "Школьны аўтобус", якая рэалізоўвалася ААТ "МАЗ" сумесна з Банкам развіцця па даручэнні Аляксандра Лукашэнкі.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 4 верасня 2017
 
Дата публикации:04.09.2017
Тематика:Товары из Беларуси, Образование в Беларуси
Просмотров:1094
 
Ключевые слова:
Школьный автобус МАЗ Сельская местность Бездорожье
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме