Курс валютпокупкапродажа
USD361.29363.33
EUR412.03414.89
RUR5.375.43
www.kurs.kz
 


 



Найти
 
 


У 2018 годзе ў Беларусі павінны правесці сур`ёзнае мерапрыемства па ўдасканаленні адукацыі


Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 28-га снежня ў Палацы Рэспублікі на навагоднім дабрачынным свяце для дзяцей, якое прайшло ў рамках акцыі "Нашы дзеці".
"Наступны год будзе самым сур`ёзным у плане адукацыі. Тут мы павінны правесці сур`ёзнае мерапрыемства па ўдасканаленні нашай адукацыі, зрабіць яе нармальнай і адаптаванай да сучаснага жыцця і жыцця ў будучым", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў Прэзідэнта, школьная праграма вельмі насычаная і складаная.

"Вядома, важна гэты этап прайсці дастойна, набыць веды, таму што (вы, напэўна, таксама заўважылі) ісці ў будучыню без ведаў, асабліва цяпер, немагчыма. Жыццё стала значна складанейшым, і вам трэба гэта ўсё асвоіць", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

З іншага боку, адзначыў ён, у Беларусі пастаянна праводзіцца работа па адаптацыі школьнай праграмы, робіцца ўсё, каб яна была даступнай і аптымальнай.

"Каб настаўнікі і бацькі не насаджалі вам лішняга, каб вы, акрамя вучобы, у школьныя гады маглі займацца спортам, любімым мерапрыемствам. І мы ў гэтым напрамку нямала зрабілі", - канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.

28 снежня 2017, Мінск
Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА
 
Дата публикации:28.12.2017
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:163
 
Ключевые слова:
Благотворительность Акция "Наши дети" Школьная программа
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме