https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Агракласы з`явяцца ў беларускіх школах у новым навучальным годзе


Аб гэтым паведаміў першы прарэктар Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта Мікалай Раманюк.
"З новага навучальнага года ў беларускіх школах нараўне з педкласамі з`явяцца і агракласы. На гэты час у нас ёсць дамоўленасць аб стварэнні 10 такіх класаў. Мы падрыхтавалі практычна ўжо ўсю праграмную дакументацыю для настаўнікаў школ, якія будуць іх весці", - сказаў Мікалай Раманюк.

Ён адзначыў, што агракласы плануецца адкрываць у вёсках і ў невялікіх гарадах па ўсёй рэспубліцы. "Агракласы будуць стварацца на базе 10-11-х класаў школ вялікіх вёсак, невялікіх гарадоў, некаторых раённых цэнтраў. Трапіць туды дзеці змогуць пасля гутаркі, улічвацца будуць і падагульняючыя балы", - праінфармаваў першы прарэктар.

Паводле слоў Мікалая Раманюка, таксама пастаўлена задача стварыць школы ў лепшых гаспадарках краіны, дзе перспектыўныя студэнты сельгасспецыяльнасцей змогуць праходзіць вытворчую практыку.

"Школы будуць створаны пры вялікіх базавых гаспадарках з добрым аснашчэннем. Там студэнты будуць вывучаць новую тэхніку, асвойваць сучасныя тэхналогіі. Работа па стварэнні школ вядзецца. Цяпер нашы студэнты праходзяць практыку на базе трох вучэбна-навукова-вытворчых цэнтраў пры СВК "Агракамбінат Сноў", агракамбінатах "Дзяржынскі" і "Ждановічы", - сказаў на заканчэнне ён.

4 красавіка 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:04.04.2018
Тематика:Новости, Образование в Беларуси
Просмотров:752
 
Ключевые слова:
Сельское хозяйство Агрокласс
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме