Курс валютпокупкапродажа
USD326.79328.55
EUR386.19389.16
RUR5.275.34
www.kurs.kz
 


 



Найти
 
 


Стартаваў праект «Кветкі Вялікай Перамогі»


Сімвалам праекту з’яўляецца чырвона-зялёная стужачка з яблыневым цветам.
Удзельніцы беларускага фіналу XXVII міжнароднага міжвузаўскага конкурсу грацыі і артыстычнага майстэрства “Каралева Вясна — 2018” таксама далучыліся да праекта: у салдацкай форме ваеннага часу яны раздавалі мінчанам і гасцям беларускай сталіцы сімвал праекта.

Увечары 27-га красавіка ў Моладзевым тэатры эстрады ў Мінску адбудзецца фінал конкурсу. Хто стане новай уладальніцай тытулу “Каралева Вясна”, мы даведаемся ўжо зусім хутка.

А тым часам карыстальнікі сеткі інтэрнэт вызначаюць пераможцу ў дадатковай намінацыі "Каралева Вясна ONLINE". Аддаць свой голас за ўпадабаную канкурсантку можа любы ахвотны ў сацыяльнай сетцы "ВКонтакте". Галасаванне адкрыта да 18 гадзін 27 красавіка.

Калі ты ўжо вылучыў сваю каралеву і хочаш падарыць ёй свой голас, захадзі ў групы "Каралева Вясна", "Моладзь Беларусі", "Знамя юности" і галасуй!  Вынікі галасавання будуць вызначаны па суме балаў!

Аўтар: Надзея Нікалаева
Звязда, 27 красавіка 2018
 
Дата публикации:27.04.2018
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:83
 
Ключевые слова:
Конкурс "Каралева Вясна-2018" «Кветкі Вялікай Перамогі» Акция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме