Курс валютпокупкапродажа
USD361.08362.79
EUR412.78416.88
RUR5.365.42
www.kurs.kz
 


 



Найти
 
 


Студэнты БДУ перамаглі ў еўрапейскім туры конкурсу па касмічным праве


Конкурс з`яўляецца адным з самых прэстыжных студэнцкіх спаборніцтваў па міжнароднаму касмічнаму праву ў свеце.
Каманда ФМА БДУ ў складзе трэцякурсніцы Алены Лаўрэнавай і магістранткі Дар`і Богдан прадставіць Еўропу на сусветным фінале Міжнароднага конкурсу па касмічным праве праву імя Манфрэда Лахса. Гэту магчымасць дзяўчаты заваявалі ў еўрапейскім раўндзе, які завяршыўся ў Лісабоне (Партугалія).

Адборачныя раўнды праводзяцца практычна ва ўсіх частках свету —  Еўропе, Амерыцы, Афрыцы, Азіі і Ціхаакіянскім рэгіёне.

Касмічнае права рэгулюе дзейнасць дзяржаў і прыватных асоб па даследаванні і выкарыстанні касмічнай прасторы, Месяца і іншых нябесных цел, якія з`яўляюцца агульным набыткам усяго чалавецтва.

Канкурсантам трэба падрыхтаваць на англійскай мове пісьмовую і вусную пазіцыю па выдуманай справе ў рамках працэдуры Міжнароднага суда ААН. На гэты раз давялося  вырашаць “спрэчку”, якая ўзнікла ў 2056 годзе паміж дзвюма дзяржавамі — Неапіліяй і Кальвіёнам. Ва ўмовах перанасялення Зямлі і поўнага знясілення зямных рэсурсаў краіны робяць спробы асваення Марса. Неапілія  рэалізуе праграму па змяненні клімату Марса для далейшага перасялення туды людзей. Кальвіён здабывае мінеральныя рэсурсы на гэтай планеце. У пэўны момант адначасовая дзейнасць дзвюх краін на Марсе становіцца немагчымай, і яны звяртаюцца ў Міжнародны суд ААН для ўрэгулявання спрэчкі. У справе закрануты пытанні правамернасці кібератак,  выкарыстання касмічных рэсурсаў, змянення клімату і адказнасці за шкоду, нанесеную касмічнымі аб`ектамі.

Каманда факультэта міжнародных адносін БДУ ўпершыню прымала ўдзел у конкурсе і здолела перамагчы ў еўрапейскім туры 20 зборных, сярод якіх былі каманды з Каралеўскага каледжа Лондана (Вялікабрытанія), Ляйдзенскага ўніверсітэта (Нідэрланды), Універсітэта Бруселя (Бельгія), Універсітэта Генуі (Італія), Універсітэта Ла Сапьенца (Італія), Расійскага ўніверсітэта дружбы народаў (Расія) і іншыя.

У фінальным паядынку студэнткі БДУ выступалі супраць каманды Сафійскага ўніверсітэта імя святога Клімента Ахрыдскага (Балгарыя).

Судзейскі склад еўрапейскага адборачнага тура быў прадстаўлены вядомымі навукоўцамі і юрыстамі-практыкамі, якія спецыялізуюцца ў галіне міжнароднага касмічнага права і прававога рэгулявання кіберпрасторы. У іх ліку кіраўнік Камітэта па палітыцы і прававых пытаннях Упраўлення ААН па пытаннях касмічнай прасторы Ніклас Хедман, віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага цэнтра па касмічным праву Франс фон дэр Дунк і іншыя.

Сусветны фінал пройдзе ў Брэмене (Германія) з 2 па 4 кастрычніка ў рамках Міжнароднага кангрэса астранаўтыкі. Супернікамі беларусак стануць тры каманды — з Індыі, ЗША і Афрыкі.

Надзея Нікалаева
Звязда, 28 траўня 2018
 
Дата публикации:28.05.2018
Тематика:Новости, Образование в Беларуси
Просмотров:71
 
Ключевые слова:
Астронавтика Космическое право Конкурс Белорусский государственный университет Киберпространство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме