https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


“Апошні званок” пройдзе для лепшых прадстаўнікоў моладзі сталіцы


29 траўня а 15.00 адбудзецца святочная канцэртная праграма “Апошні званок” для актыву БРСМ школ сталіцы — хлопцаў і дзяўчат, якія найбольш ярка праявілі сябе на працягу навучальнага года.
У Моладзевым тэатры эстрады збяруцца 250 лепшых прадстаўнікоў пярвічных арганізацый БРСМ усіх школ Мінска. Шоу-праграма "Апошні званок" — гэта яркае і незабыўнае шоу, папулярныя песні і запальныя танцы, новыя знаёмствы і віншаванні ад “зорак” беларускай эстрады.

Для ўдзельнікаў свята арганізатары падрыхтавалі стылізаваную фотазону “Мінск-БРСМ”, інтэрактыўную пляцоўку “Мім БДУ”, ​​а таксама святочную канцэртную праграму, падчас якой гледачоў парадуюць сваімі яркімі выступленнямі папулярныя беларускія артысты: гурты "PRАвакацыя", ByCity, Las-Vegas, ансамбль " Верасы”, Ян Маерс, Ганна Благава, Аляксандр Сухараў, Інга Кісялёва, Шыр, Радміла Сямёнава, шоу-праект “ДНК”, балет Fusion.

28 самых лепшых хлопцаў і дзяўчат, якія найбольш актыўна і ярка праявілі сябе ў дзейнасці Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі на працягу гэтага навучальнага года, атрымаюць граматы і памятныя падарункі ад Мінскай гарадской арганізацыі ГА “БРСМ”.

Сяргей Расолька
Звязда, 28 траўня 2018
 
Дата публикации:28.05.2018
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:759
 
Ключевые слова:
"Последний звонок" Выпускники БРСМ Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме