https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Лепшая ў краіне! Дзяўчына з Пінска набрала пры паступленні 400 балаў


У будучыні Анастасія хацела б працаваць у сферы дыпламатыі, хоць загадваць на будучыню не любіць.
Уступная кампанія працягваецца ў Беларусі: цяпер ідзе падача дакументаў у ВНУ і паступова становяцца вядомымі абітурыенты з лепшымі вынікамі ў краіне. Так, Анастасія Жаўнерык з Пінска набрала ў суме 400 балаў — абсалютны максімум. Сёння яе па праву можна назваць лепшай абітурыенткай ў краіне.

Выпускніца пінскай гімназіі №3, набрала максімальныя балы на ЦТ па англійскай мове і грамадазнаўству. Таксама ў яе вышэйшы бал у атэстаце і аўтаматычная "сотка" па беларускай — у дзяўчыны дыплом рэспубліканскай алімпіяды па прадмеце.

"ЦТ падаліся не вельмі складанымі, але сказаць, што я была ўпэўненая ў выніках на 100%, нельга. Алімпіяда была складаней у разы. Лягчэй, я думаю, падрыхтавацца да тэсціравання, так як аб`ём інфармацыі, які трэба вывучыць пры падрыхтоўцы да алімпіяды, нашмат большы. Але і цікавей у той жа час", — распавяла Анастасія.

Як прызналася дзяўчына, яна б хацела працаваць у сферы дыпламатыі — паступае на факультэт міжнародных адносін БДУ. Аднак, адзначыла яна, усё можа скласціся інакш.

"Не люблю загадваць, таму сказаць, кім бачу сябе ў далёкай будучыні, не магу. Хачу быць добрым чалавекам. Але ад прэстыжнай і прыбытковай працы не адмоўлюся", — распавяла яна.

На пытанне аб тым, як гэта —  адчуваць сябе лепшай абітурыенткай краіны, Анастасія сціпла адказала: так яна сябе назваць не можа. "Магчыма, мне проста крыху больш пашанцавала", — разважыла дзяўчына.

"Натоўпа прыхільнікаў пакуль не назіраю, але з розных выданняў ужо тэлефанавалі", — сказала на заканчэнне Анастасія.

Sputnik, 14 ліпеня 2018
 
Дата публикации:14.07.2018
Тематика:Новости, Образование в Беларуси
Просмотров:708
 
Ключевые слова:
Вступительная кампания Анастасія Жаўнерык Пінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме