https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Канцэпцыя лічбавай трансфармацыі адукацыйных працэсаў будзе гатова 25 студзеня


Аб гэтым 16 студзеня паведаміў дырэктар галоўнага інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Міністэрства адукацыі Павел Ліс.
"Мы сумесна з Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі і Паркам высокіх тэхналогій распрацоўваем канцэпцыю лічбавай трансфармацыі адукацыйных працэсаў, інакш кажучы гэта змяненні працэсаў з дапамогай тэхналогій. Першы варыянт быў гатовы ў лістападзе, у снежні яго з улікам заўваг дапрацавалі. Але засталіся нявырашаныя пытанні з Паркам высокіх тэхналогій і Мінсувязі, таму тэрміны былі працягнуты да 25 студзеня", - сказаў Павел Ліс.

Паводле яго слоў, гатовая канцэпцыя пакажа спецыялістам, у якіх напрамках павінна рухацца адукацыя адносна інфармацыйных тэхналогій.

"Адно з асноўных пытанняў канцэпцыі: як будуць рухацца ва ўмовах інфарматызацыі ўзроўні адукацыі. Калі з дзіцячым садам і школай усё больш-менш зразумела, то з каледжам і ВНУ ўжо складаней. Вялікая ўвага таксама будзе ўдзелена дыстанцыйнай адукацыі, праз яе прызму будзе разглядацца і ўзаемадзеянне паміж ВНУ", - праінфармаваў кіраўнік цэнтра.

Канцэпцыяй прадугледжана дэталізацыя трансфармацыі саміх адукацыйных працэсаў. Напрыклад, як адмовіцца ад папяровага журнала, які цяпер з`яўляецца абавязковым, пры гэтым электронны - не. Задача мінімум - хаця б ураўнаваць іх статусы.

"Канцэпцыя для пачатку павінна дапамагчы тым, хто ў сістэме адукацыі гатовы да інавацый, гатовы развіваць тэхналогіі. Яны змогуць, спасылаючыся на гэты дакумент, укараняць тэхналогіі ў свой працэс, тым самым паступова падцягваць усіх астатніх. Значная частка новага дакумента датычыцца распрацоўкі платформы "Электронная адукацыя". Будзе абазначана ўзаемадзеянне сістэмы адукацыі з сістэмамі сувязі. Бо ўся інфраструктура па сувязі знаходзіцца ў Мінсувязі. Нам няма сэнсу нешта дадаткова або нанова будаваць, нам трэба спраектаваць сумесную інфраструктуру так, каб яна эфектыўна выкарыстоўвалася", - адзначыў Павел Ліс.

Ён падкрэсліў, што выкарыстанне інфраструктуры павінна ажыццяўляцца на асаблівых умовах. "Адукацыйная галіна сацыяльна важная. Адпаведна для нас камерцыйныя ўмовы, якія выстаўляюць некаторыя кампаніі, вельмі цяжкія. Нам патрэбны пэўныя льготы, якія ў прынцыпе могуць быць дасягнуты", - сказаў на заканчэнне дырэктар цэнтра.

16 студзеня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:16.01.2019
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:536
 
Ключевые слова:
Электронное образование Инновации Технологии Информатизация Цифровизация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме