https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Інстытут кітаязнаўства будзе атэстоўваць перакладчыкаў кітайскай мовы


Рэспубліканскі інстытут кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ першы ў свеце ўганараваны права правядзення Міжнароднага кваліфікацыйнага экзамену для вусных і пісьмовых перакладчыкаў CATTI (China Accreditation Testfor Translators and Interpreters).
Гэта права ён атрымаў за значны ўклад у выкладанне ў краіне кітайскай мовы, падрыхтоўку высокакваліфікаваных перакладчыкаў і развіццё гуманітарнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Кітаем.

Міжнародны кваліфікацыйны экзамен для вусных і пісьмовых перакладчыкаў заснаваны Міністэрствам працоўных рэсурсаў і сацыяльнага забеспячэння Кітая ў 2003 годзе і стаў адзіным афіцыйна занесеным у дзяржаўны спіс па прысваенні прафесійнай кваліфікацыі ў гэтай краіне.

Да 2019 года экзамен праводзіўся выключна ў Кітаі адзін раз у год. Пасля паспяховай атэстацыі выдаецца дыплом, які дазваляе ўступіць у кітайскую асацыяцыю перакладчыкаў. CATTI проводзіцца па чатырох узроўнях: трэці, другі, першы і вышэйшы.

У Рэспубліканскім інстытутце кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ экзамен будзе арганізаваны па двух з чатырох узроўняў складанасці - трэцяму (для пачаткоўцаў з практыкай перакладу каля года) і другому (праверка здольнасці выканання складаных перакладаў для спецыялістаў з прафесійнай практыкай не менш як тры гады).

Першыя іспыты ў Рэспубліканскім інстытуце кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ пройдуць 7-8 снежня. Іх удзельнікамі  стануць больш за 100 перакладчыкаў з Беларусі, Расіі, Польшчы, Кітая, Украіны і Казахстана.

Надзея Нікалаева
Звязда, 7 снежня 2019
 
Дата публикации:07.12.2019
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:507
 
Ключевые слова:
Китаеведение Перевод Языкознание Аттестация БГУ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме