https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Магілёўскія кулінары атрымалі медалі і кубкі ў Польшчы


Студэнты Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання прадэманстравалі ў Польшчы высокія прафесійныя здольнасці.
ГрамадстваГэта адбылося на Усепольскім кулінарным конкурсе «Польская кулінарыя Мазовіі», які быў прысвечаны аўтэнтычнай кухні гэтай краіны. Цікава, што ў камандным заліку самі гаспадары нават не трапілі ў тройку пераможцаў. Затое беларусы адзначыліся там двойчы.

— Спаборніцтва вялося па двух кірунках — кулінарнае мастацтва і рэстаранны сэрвіс. У першым перамаглі немцы, другія былі мы, а трэція палякі, у другім — першыя два месцы занялі палякі, а трэцяе мы. Але пераможцы вызначаліся па камандным заліку. У выніку на п`едэстал падняліся толькі немцы і мы. Нашы студэнты занялі другое і трэцяе месцы, — удакладніла прарэктар па выхаваўчай рабоце Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання, нацыянальны эксперт WоrldSkіlls Bеlаrus па кампетэнцыі «Кулінарнае мастацтва» Вольга Мацыкава.

«Срэбра» за кулінарнае мастацтва атрымалі студэнты другога курса Кірыл Кажуленка і Аляксандр Аўрамчык, а трэцякурснік Мікіта Шэлегаў адзначаны бронзавай узнагародай як афіцыянт у рэстаранным сэрвісе. Дарэчы, адным з важных патрабаванняў было веданне гэтай справы на англійскай мове, і Мікіта са сваёй задачай выдатна справіўся. Барацьба была вельмі напружаная, у фінале за права быць першымі змагалася 12 камандаў.

У Польшчы беларусы таксама не ўпусцілі магчымасці ацаніць кулінарны бізнес гэтай краіны і наведалі рэстаран аўтарскай кухні Ероkа, пазнаёміліся з яго шэф-поварам і пабывалі на кухні.

Вольга Мацыкава паведаміла, што магілёўская ВНУ, якая рыхтуе спецыялістаў у галіне харчовай прамысловасці, шмат працуе на прэстыж кулінарнай прафесіі.

Дастаткова згадаць кухара Мікіту Цвяткова, які стаў першым пераможцам беларускага этапу WоrldSkіlls у сваёй кампетэнцыі і першы з беларусаў перамог на гэтых жа спаборніцтвах у Расіі.

Цяпер універсітэт рыхтуе ўдзельнікаў да чарговага чэмпіянату WоrldSkіlls Беларусь. Дарэчы, сваю альма-матар там будзе прадстаўляць і прызёр кулінарнага конкурсу ў Польшчы Кірыл Кажуленка.

Аўтар: Нэлi Зігуля
Звязда, 13 снежня 2019
 
Дата публикации:13.12.2019
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:470
 
Ключевые слова:
Магілёў Польша Конкурс Кулинария
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме