https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Вышэйшая адукацыя становіцца больш масавай, але свой элітарны характар не страчвае


Аб гэтым заявіў у час круглага стала ў прэс-цэнтры БЕЛТА начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Каспяровіч.
"Вышэйшая адукацыя ў сучасным свеце становіцца больш масавай, але свой элітарны характар не страчвае. У любым выпадку гэта конкурснасць, неабходнасць сур`ёзных намаганняў у працэсе навучання і, самае важнае, далейшая конкурснасць, - сказаў Сяргей Каспяровіч. - Вышэйшая адукацыя не дае ніякіх гарантый. Чалавек, атрымаўшы яе, павінен разумець, што ён знаходзіцца ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі на рынку працы, калі такія ж маладыя людзі, а таксама больш дасведчаныя супрацоўнікі канкурыруюць за працоўныя месцы. Таму элітарнасць вышэйшай адукацыі ў тым, што яна дае магчымасці для развіцця, фарміравання спецыяліста, які сам можа развіваць асяроддзе, дзе будзе жыць і працаваць".

Выпускнік, які атрымаў вышэйшую адукацыю, аказваецца перад мноствам выклікаў. Адзін з іх - неабходнасць пастаянна развівацца, а іншым разам - радыкальна мяняць сферу прафесійнай дзейнасці.

"І сёння гэта не абавязкова другая, трэцяя вышэйшая адукацыя. Ёсць развітая сістэма дадатковай адукацыі дарослых, якая дае магчымасць гэтыя патрэбнасці і саміх грамадзян, і работадаўцаў задавольваць, пачынаючы ад перападрыхтоўкі і завяршаючы больш кароткімі праграмамі павышэння кваліфікацыі, навучальнымі курсамі і гэтак далей. Калі механістычна разглядаць структуру, то вышэйшая адукацыя не заўсёды аказваецца на вяршыні гэтага ланцужка, ёю ўсё не заканчваецца", - адзначыў начальнік галоўнага ўпраўлення.

Як падкрэсліў рэктар Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы Віктар Гайсёнак, масавая адукацыя не можа быць элітарнай.

"Элітарная адукацыя разлічана на падрыхтоўку штучных спецыялістаў высокага ўзроўню, якія ў далейшым будуць вызначаць навукова-тэхнічнае развіццё нашага грамадства. Яно патрабуе пэўных намаганняў, дадатковых укладанняў і гэтак далей. Проціпастаўляць масавую і элітарную адукацыю не трэба. Патрэбна і тая, і іншая", - сказаў ён.

Паводле яго слоў, у краіне ёсць першая ступень масавай падрыхтоўкі спецыялістаў. І другая, на якую трапляе ўжо абмежаваная колькасць выпускнікоў, - магістратура.

"Пасля навучання ў магістратуры павінна быць актыўная навуковая дзейнасць, паслядыпломная адукацыя", - лічыць Віктар Гайсёнак.

Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі Вадзім Богуш дадаў, што запатрабаванне да сістэмы адукацыі ў значнай ступені фарміруецца з боку рынку працы.

"Калі мы гаворым пра структуру занятых у развітых эканоміках, то, як правіла, там людзі з вышэйшай адукацыяй складаюць дамінуючую долю, якая ў асобных краінах перавышае 40-50 працэнтаў. Гэта людзі, якія займаюцца непасрэдна працай з максімальным узроўнем дабаўленай вартасці. У нас таксама ёсць відавочная тэндэнцыя да павышэння ўзроўню адукацыі, кваліфікацыі, і сістэма, выбудаваная ў канцэпцыі адукацыі праз усё жыццё, якраз гэту задачу дастойна, на мой погляд, вырашае", - падкрэсліў ён.

Рэктар Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта Наталля Баранава лічыць, што пры цяперашніх магчымасцях кожны малады чалавек, які хоча мець вышэйшую адукацыю, можа задаволіць гэта жаданне.

"І яно будзе з аднаго боку спалучацца з патрэбнасцямі краіны, а з другога - працаваць на яго самога. А калі ён памыліўся, ёсць магчымасць памяняць адну спецыяльнасць на другую, перайсці з адной навучальнай установы ў іншую шляхам пераводу", - рэзюмавала яна.

30 снежня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:30.12.2019
Тематика:Новости, Образование в Беларуси
Просмотров:362
 
Ключевые слова:
Высшее образование Рынок труда Профессионализм
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме