https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Стартаваў заключны этап рэспубліканскай алімпіяды па 18 вучэбных прадметах


Як ужо паведамлялася раней, з-за напружанай эпідэміялагічнай сітуацыі было прынята рашэнне праводзіць яго сёлета толькі для навучэнцаў выпускных класаў, каб пераможцы маглі рэалізаваць сваё права на льготы пры паступленні ў ВНУ.
У месцах правядзення алімпіяды будзе забяспечана выкананне санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў у адпаведнасці з рэкамендацыямі Міністэрства аховы здароўя.

Таксама пры арганізацыі і правядзенні спаборніцтваў прыняты неабходныя меры для выключэння карупцыі. Падрыхтоўкай і захоўваннем алімпіядных заданняў займаецца Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў (РІКВ). Дастаўляе заданні да месцаў правядзення заключнага этапу фельд`егерская служба. Арганізавана сканіраванне выкананых удзельнікамі алімпіядных заданняў пасля кожнага тура і перадача іх у РІКВ. Вызначаны ўмовы анулявання вынікаў выканання алімпіядных заданняў. У склад журы не могуць уваходзіць педагагічныя работнікі, якія займаюцца падрыхтоўкай каманд і ўдзельнікаў рэспубліканскай алімпіяды, прысутнасць у складзе журы абмежаваная трыма гадамі.

Асноўныя мэты алімпіяды — павышэнне цікавасці школьнікаў да вучэбных прадметаў, развіццё творчых здольнасцяў, паглыбленне тэарэтычных ведаў і практычных уменняў, садзейнічанне самарэалізацыі.

Міністэрства адукацыі таксама вырашыла ўнесці змяненні ў Інструкцыю аб парадку правядзення рэспубліканскай алімпіяды, каб даць магчымасць уключыць у 2021 годзе ў склад абласных каманд, каманд горада Мінска і ліцэя БДУ для ўдзелу ў заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды навучэнцаў 8-х, 9-х і 10-х класаў, якія перамаглі ў абласных і мінскім гарадскім туры і павінны былі выступіць у заключным рэспубліканскім этапе сёлета.

Надзея Нікалаева
Звязда, 12 траўня 2020
 
Дата публикации:12.05.2020
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:412
 
Ключевые слова:
Республиканская олимпиада Вступительная кампания
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме