https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Уручэнне атэстатаў пройдзе ў школах Беларусі 10-11 чэрвеня


Уручэнне атэстатаў ва ўрачыстай абстаноўцы пройдзе ў школах Беларусі 10-11 чэрвеня. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.
У гэтым годзе 9 класаў заканчваюць 86,6 тыс. вучняў, 11 класаў - 52,6 тыс. школьнікаў.

"Рашэнне аб фармаце мерапрыемства прымаецца канкрэтнай установай адукацыі, яе кіраўніком з удзелам бацькоўскага камітэта і па ўзгадненні з мясцовым выканаўчым і распарадчым органам. У час правядзення мерапрыемстваў будуць прыняты ўсе неабходныя меры па арганізацыі бяспекі і захаванні здароўя навучэнцаў з улікам рэкамендацый Міністэрства аховы здароўя. Акрамя таго, сумесна з органамі ўнутраных спраў будзе забяспечаны правапарадак", - расказалі ў прэс-службе.

9 чэрвеня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:09.06.2020
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:451
 
Ключевые слова:
Аттестат Учебный год
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме