https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Курсанты МНС — прызёры Мiжнароднай алiмпiяды па тэарэтычнай механiцы


Прадстаўнiкi Унiверсiтэта грамадзянскай абароны МНС Мiкiта Ляшэнка i Антон Барцоў упершыню ў гiсторыi сталi прызёрамi прэстыжнай Мiжнароднай алiмпiяды па тэарэтычнай механiцы. Будучыя ратавальнiкi заваявалi адразу два прызавыя месцы.
За званне найлепшага знаўцы па тэарэтычнай механiцы змагалiся 294 удзельнiкi з 50 ВНУ, якiя прадстаўлялi Азербайджан, Арменiю, Беларусь, Кiтай, Расiю, Туркменiстан, Узбекiстан i Украiну.

Змяненне формы правядзення турнiру наклала адбiтак на яго праграму. Калi раней праводзiлiся асабiста-камандны тэарэтычны конкурс i камандны конкурс рашэння кароткiх задач (брэйн-рынг), то сёлета было прынята рашэнне аб правядзеннi толькi тэарэтычнага конкурсу, вынiкi якога падводзiлiся толькi ў асабiстым залiку.

Удзельнiкi на працягу дзвюх з паловай гадзiн змагалiся ва ўменнi прымяняць веды, атрыманыя пры вывучэннi такiх дысцыплiн, як тэарэтычная механiка, фiзiка, матэматыка, а таксама дэманстравалi здольнасцi да сiстэмнага аналiзу i дзеяння, навыкi самастойнай работы i творчае мысленне.

Студэнтам трэба было рашыць шэсць задач (па дзве па статыцы, кiнематыцы i дынамiцы). Прычым канкурсанты мусiлi выканаць не толькi вiдавочныя дзеяннi, але i такiя, пра якiя часам цяжка здагадацца, а таксама падрабязна i аргументавана апiсаць ход рашэння i прывесцi ўсё схематычна.

Па вынiку курсанты факультэтаў тэхнасфернай бяспекi i папярэджання i лiквiдацыi надзвычайных сiтуацый Унiверсiтэта грамадзянскай абароны МНС Мiкiта Ляшэнка i Антон Барцоў сталi прызёрамi мiжнароднай алiмпiяды, заваяваўшы II i III месцы адпаведна. Падрыхтавалi будучых ратавальнiкаў Андрэй Камлюк i Тарас Мартыненка.

Варта адзначыць, што Мiкiта Ляшэнка таксама прызнаны найлепшым у Беларусi знаўцам па тэарэтычнай механiцы. Ад аргкамiтэта ён удастоены дыплома I ступенi.

Пераможцам жа iнтэлектуальнага форуму стаў студэнт Унiверсiтэта Цiнхуа (Кiтай) Лю Цзэхуа.

Мiжнародная алiмпiяда па тэарэтычнай механiцы ў анлайн-фармаце праведзена ўпершыню. Традыцыйна яе арганiзатарам выступiў Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт транспарту.

Iнфармацыя МНС
Звязда, 18 чэрвеня 2020
 
Дата публикации:18.06.2020
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:473
 
Ключевые слова:
Теоретическая механика Спасатели Олимпиада МЧС Университет гражданской обороны
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме