https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Мінадукацыі: Новы навучальны год усе школы пачнуць у звычайным рэжыме


Новы навучальны год усе школы пачнуць у звычайным рэжыме, заявіла намесніца начальніка галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй, дашкольнай і спецыяльнай адукацыі — начальніца упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Ірына Каржова.
«2019/2020 навучальны год мы заканчвалі ў даволі няпростых умовах — успышкі COVID-19. Цяпер у Беларусі адносна спакойнае становішча і мы гатовы да таго, што ўстановы адукацыі пачнуць сваю работу ў штатным рэжыме», — сказала Ірына Каржова.

Разам з тым, паводле яе слоў, у выпадку павелічэння захваральнасці ўстановы адукацыі таксама гатовы арганізаваць адукацыйны працэс. Міністры адукацыі і аховы здароўя распрацавалі і падпісалі адпаведныя рэкамендацыі.

«У прыватнасці, гэта замацаванне за кожным класам канкрэтнага вучэбнага памяшкання. Пераход па магчымасці на двухзменны рэжым работы ўстановы адукацыі. Павелічэнне працягласці перамен і часу паміж зменамі. Абмежаванне пазакласных і пазашкольных мерапрыемстваў. Правядзенне бацькоўскіх сходаў анлайн. Самастойная работа вучняў з выкарыстаннем ІКТ», — адзначыла намеснік начальніка.

Ірына Каржова падкрэсліла, што, як паказала практыка завяршэння 2019/2020 навучальнага года, установы адукацыі гатовы працаваць з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій (ІКТ).

«На нацыянальным адукацыйным партале размешчаны спасылкі на тыя рэсурсы, якія настаўнікі могуць выкарыстоўваць пры рабоце з вучнямі», — дадала яна.

Звязда, 28 жніўня 2020
 
Дата публикации:28.08.2020
Тематика:Новости, Образование в Беларуси
Просмотров:322
 
Ключевые слова:
Учебный год Эпидемия Коронавирус
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме