https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Міжнародны ўніверсітэт турызму і гасціннасці Казахстана зацікаўлены ў супрацоўніцтве з БДПУ


Дэлегацыя Міжнароднага ўніверсітэта турызму і гасціннасці Казахстана наведвае Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка, паведамілі ў прэс-службе ВНУ.
"З дзелавым візітам прыбылі прарэктар па вучэбнай і выхаваўчай рабоце Святлана Нургазінава і дэкан факультэта турызму і спорту Жасулан Садыкаў. Адбылася сустрэча дэлегацыі з прарэктарам па вучэбнай рабоце БДПУ Аляксандрам Макоўчыкам. Бакі гаварылі аб адукацыйным патэнцыяле ўніверсітэта, яго міжнароднай дзейнасці, абмеркавалі напрамкі ўзаемадзеяння", - расказалі ў прэс-службе.

Плануецца, што для гасцей будзе праведзена экскурсія па вядучым педагагічным ўніверсітэце краіны. Так, яны ўбачаць мастацкую галерэю "Асветнікі зямлі беларускай", Рэспубліканскі рэсурсны цэнтр адукацыйнай робататэхнікі, выставу лялек, музей БДПУ, спартыўны комплекс, магазін "Каларыт". Дэлегацыя азнаёміцца з адукацыйным асяроддзем Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі БДПУ, для замежных гасцей арганізавана культурная праграма.

7 снежня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:07.12.2020
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:386
 
Ключевые слова:
Беларусь-Казахстан Туризм в Беларуси Белорусский государственный педагогический институт
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме