https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Студэнты БДУ распрацавалі анлайн-дадатак «Clod» па пошуку і выбару адзення


Яго аўтарамі з’яўляюцца трэцякурснікі Інстытута бізнесу Арцём Лебедзеў, Дар’я Семянчук, Глеб Дапкюнас, Ірына Жаўняровіч і Арына Карнілава. Таксама ў каманду распрацоўшчыкаў увайшоў пяцікурснік БДУІР Мікіта Анікевіч.
Дадатак арыентаваны на моладзь, якая сочыць за моднымі тэндэнцыямі, але не гатовая марнаваць час на выбар адзення.

Платформа ўключае спіс папулярных сярод карыстальнікаў крам. Яе функцыянал дазваляе аператыўна скласці з розных брэндаў і калекцый новыя вобразы, даведацца пра наяўнасць патрэбнай мадэлі, яе памер і месца продажу, а таксама ацаніць спалучэнне рэчаў да іх набыцця. У перспектыве распрацоўшчыкі плануюць дадаць опцыю анлайн-пакупкі. Таксама ў галерэі мабільнага сэрвісу можна капіяваць вобразы іншых карыстальнікаў з падобнай камплекцыяй і дапаўняць калекцыі новымі аксэсуарамі.

Студэнты плануюць запусціць свой дадатак у сакавіку наступнага года. Праграма будзе даступная бясплатна для мабільных прылад з сістэмай Android. Акрамя рэгістрацыі на платформе, карыстальніку трэба будзе таксама ў асабістым кабінеце пазначыць свае параметры.

На дадзены момант інавацыйны праект уключаны ў акселерацыйную праграму ІТ-кампаніі «KrokIT». Яе стваральнікам акажуць кансультацыйную дапамогу і падтрымку ў камерцыялізацыі ініцыятывы. Такую магчымасць яны атрымалі дзякуючы высокай ацэнцы на конкурсе інавацыйных праектаў «INNSTART BSU», які завяршыўся ў лістападзе.

Надзея Нікалаева
Звязда, 10 снежня 2020
 
Дата публикации:10.12.2020
Тематика:Бизнес, Образование в Беларуси
Просмотров:367
 
Ключевые слова:
Технологии Инновации «Clod» Интернет Белорусский государственный университет
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме