https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Беларусі спецыялістаў-палітолагаў пачнуць рыхтаваць завочна


У БДУ з новага навучальнага года распачнуць рыхтаваць палітолагаў на завочнай форме навучання. Да цяперашняга часу навучанне спецыялістаў дадзенага профілю ажыццяўлялася толькі ў вочным фармаце на юрыдычным факультэце ўніверсітэта.
Адкрыццё завочнага набору абумоўлена запатрабаванасцю палітолагаў у органах кіравання, ведамствах, аналітычных цэнтрах, бізнес-арганізацыях, а таксама неабходнасцю стварэння ўмоў для атрымання профільнай адукацыі супрацоўнікамі, якія працуюць у палітыка-прававой і ідэалагічнай сферы.

Прыём абітурыентаў пройдзе ў адпаведнасці з зацверджанымі правіламі паступлення ў беларускія ВНУ. Галоўнай умовай паступлення з’яўляецца наяўнасць сертыфікатаў ЦТ па трох прадметах: рускай або беларускай мове, гісторыі Беларусі і грамадазнаўстве, а таксама стаж працы любой працягласці па профілі.

Плануецца прыём на бюджэтную і платную формы навучання. Кафедра паліталогіі юрыдычнага факультэта БДУ сёння з’яўляецца лідарам у Беларусі па падрыхтоўцы спецыялістаў палітыка-прававога профілю. За трыццацігадовы перыяд яе дзейнасці кваліфікацыю «палітолаг-юрыст» атрымалі больш за 650 спецыялістаў.

Палітолаг — гэта спецыяліст з фундаментальнай адукацыяй і маштабным кругаглядам, які валодае міждысцыплінарнымі ведамі на стыку паліталогіі, юрыспрудэнцыі, эканомікі, аналітычнымі навыкамі ў галіне грамадска-палітычнага прагназавання і праектавання.

Дадатковую інфармацыю можна знайсці на сайтах «Абітурыент БДУ» і юрыдычнага факультэта

Надзея Нікалаева
Звязда, 16 траўня 2021
 
Дата публикации:16.05.2021
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:320
 
Ключевые слова:
Белорусский государственный университет Политология
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме