https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі цяпер непакоіцца наконт вырашэння пытання аб тым, як усё ж арганізаваць правядзенне ў Беларусі ўступнай кампаніі


Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў, адказваючы на пытанні ўдзельнікаў адкрытай лекцыі на тэму "Гістарычная памяць - дарога ў будучыню".
"Я раблю ўсё, каб былі аднолькавыя магчымасці ў адукацыі, я непакоюся сёння за адно - мы да наступнай уступнай кампаніі павінны вызначыцца, як вы будзеце здаваць экзамены. Ці гэта будзе ЦТ, дзе вас будуць як аўчарак муштраваць. Ці гэта будзе вусная гутарка, як раней, дзе перад табой будзе чалавек. Але з небяспекай карупцыі - нехта некаму заплаціў і гэтак далей. І вось я непакоюся сёння за гэта - як адабраць. А там ужо вас выкладчыкі навучаць, калі вы хочаце", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Я бачу вельмі вялікі недахоп ЦТ. Усе недахопы гэтага працэсу я ведаю. І станоўчае я ведаю", - заўважыў беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы расказаў, што з моманту ўвядзення ў Беларусі ЦТ ён асабіста трымаў на кантролі гэта пытанне, тэсты не раз шліфавалі, каб пытанні не былі занадта мудрагелістыя і не выходзілі за рамкі сярэдняй школы. Як яму дакладвалі, у выніку выпрацавалі нармальныя тэсты, па якіх можна тэставаць юнакоў і дзяўчат.

Тым не менш, прызнаўся Прэзідэнт, у яго захоўваецца некаторая насцярожанасць наконт гэтага. "Я не скажу, што "не" ЦТ", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Таксама ён не схіляецца і выключна ў бок фармату гутаркі.

Таму на праведзенай нядаўна нарадзе па гэтым пытанні адказным асобам было даручана дапрацаваць існуючыя падыходы, каб прыняць канчатковае рашэнне.

1 верасня 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:01.09.2022
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:840
 
Ключевые слова:
Вступительная кампания Централизованное тестирование Открытый урок
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме