https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Тры срэбныя медалі заваявалі беларускія школьнікі на XV міжнароднай геаграфічнай алімпіядзе iGeo ў канадскім Квебеку


Аб гэтым паведамілі ў прэс-цэнтры Міністэрства адукацыі.
Тры срэбныя медалі заваявалі беларускія школьнікі на алімпіядзе iGeo ў Квебеку

Уладальнікам медалёў стала беларуская каманда з выпускнікоў гімназіі нумар 2 Віцебска, Мінскага абласнога ліцэя, гімназіі нумар 1 Брэста, расказалі ў прэс-цэнтры Мінадукацыі.

У праграму алімпіяды былі ўключаны тры асноўныя спаборніцкія этапы: тэарэтычны, палявы і мультымедыйны. Афіцыйная мова iGeo - англійская.

Алімпіяда праходзіла з 31 ліпеня па 6 жніўня, у ёй прынялі ўдзел 167 вучняў з 43 краін свету.
________________________________________

Міжнародная геаграфічная алімпіяда (iGeo) праводзіцца з 1996 года пад патранатам Міжнароднага геаграфічнага саюза. Яна прызначана развіваць і папулярызаваць навуку аб навакольным асяроддзі. Першапачаткова iGeo праводзілася раз у два гады, з 2012-га - штогадова.

7 жніўня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:07.08.2018
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:714
 
Ключевые слова:
Географическая олимпиада Канада Квебек
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме