https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У беларускіх школьнікаў пачаліся асеннія канікулы


Прадоўжацца канікулы 10 дзён, па 7 лістапада ўключна.
У час адпачынку школьнікі змогуць наведаць розныя фізкультурна-аздараўленчыя і спартыўныя мерапрыемствы. Таксама для дзяцей будуць арганізаваны экскурсіі. Вучні будуць удзельнічаць у акцыях, прысвечаных клопату аб ветэранах і працаўніках тылу. Іх прыцягнуць да добраўпарадкавання помнікаў і месцаў воінскіх пахаванняў. 

Акрамя таго, на канікулах будзе праводзіцца прафарыентацыйная работа, каб дапамагчы школьнікам знайсці сваю будучую спецыяльнасць. 

Для дзяцей у дні асенніх канікулаў будуць адкрыты розныя ўстановы дадатковай адукацыі, у якіх пройдуць цікавыя і займальныя мерапрыемствы.

Другая чвэрць у школах пачнецца з 8 лістапада і прадоўжыцца па 22 снежня. Зімовыя канікулы стартуюць 24 снежня і завершацца 7 студзеня. 

Трэцяя чвэрць пачнецца з 8 студзеня і закончыцца 23 сакавіка. На вясенніх канікулах школьнікі прабудуць 6 дзён - 25-30 сакавіка. 

Чацвёртая чвэрць пройдзе з 1 красавіка па 31 мая. Летнія канікулы прадоўжацца 92 дні з 1 чэрвеня па 31 жніўня, а для вучняў, якія завяршылі навучанне на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі, - з 13 чэрвеня па 31 жніўня (80 дзён).

Вучні 1-2-х класаў (3-х класаў - для вучняў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця з пяцігадовым тэрмінам навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі) змогуць зімой дадаткова адпачыць 7 дзён - 11-17 лютага.

29 кастрычніка 2018, Мінск
БЕЛТА

 
Дата публикации:29.10.2018
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:692
 
Ключевые слова:
Каникулы Школа
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме