https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Папулярнасць сярэдняй спецыяльнай адукацыі сярод беларускіх абітурыентаў расце


Аб гэтым сведчаць папярэднія вынікі прыёму ў 2017 годзе, аб якіх паведаміла кансультант упраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Беларусі Таццяна Караткевіч.
Папулярнасць сярэдняй спецыяльнай адукацыі сярод беларускіх абітурыентаў расце. Спецыяліст праінфармавала, што ў 2017 годзе ў сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы планавалася прыняць 39 тыс. чалавек, у тым ліку 24 тыс. - за кошт сродкаў бюджэту.



"Паводле папярэдніх даных, агульны працэнт выканання плана прыёму склаў 97,1 працэнта, што крыху лепш за паказчыкі ў аналагічным перыядзе мінулага года - 96,7 працэнта. Бюджэтныя месцы запоўнены на 99,5 працэнта. Гэта таксама больш высокі паказчык, чым у 2016 годзе", - адзначыла Таццяна Караткевіч.

Што датычыцца плана прыёму на платнае, то ён выкананы на 93 працэнты. Паводле слоў прадстаўніка Мінадукацыі, у бягучым годзе самымі запатрабаванымі ў абітурыентаў былі правазнаўства, фатаграфія, аўтасэрвіс.

Маладыя людзі праяўлялі павышаную цікавасць да педагагічных, медыцынскіх спецыяльнасцях, а таксама тым, што звязаны з IT.

Асноўная частка ўступнай кампаніі ў сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы завяршылася 17 жніўня. З 1 кастрычніка па 30 лістапада будуць прымаць дакументы на сельскагаспадарчыя спецыяльнасці, а таксама на завочнае аддзяленне.

Па 15 кастрычніка прадаўжаецца прыём замежных грамадзян.

18 жніўня 2017, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:18.08.2017
Тематика:Бизнес, Образование в Беларуси
Просмотров:1138
 
Ключевые слова:
Специальность Профтехобразование Вступительная камапния
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме