https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Моладзь адыгрывае асаблівую ролю ў рабоце па дасягненні Мэт устойлівага развіцця


Аб гэтым заявіла 15-га жніўня намеснік старшыні Савета Рэспублікі, нацыянальны каардынатар па МУР Мар`яна Шчоткіна на форуме "Інавацыі падлеткаў і моладзі для дасягнення Мэт устойлівага развіцця".
У форуме прынялі ўдзел 150 падлеткаў. Яны прадставілі свае ідэі і праекты па дасягненні МУР у розных сферах, у тым ліку ахове навакольнага асяроддзя, здаровым ладзе жыцця, якаснай адукацыі. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты беларускага парламента

Адбыўся круглы стол, дзе сабраліся моладзевыя паслы МУР.

Мар`яна Шчоткіна падзякавала ўсім за актыўны ўдзел у форуме.

"Мы хочам пачуць моладзь і вызначыць тыя тэмы, напрамкі, якімі будзем разам займацца, - сказала яна. - Калі маладым людзям цікавы гэтыя пытанні, значыць, будзе над чым працаваць".

У Беларусі на розных узроўнях ажыццяўляецца далучэнне моладзі да дасягнення Мэт устойлівага развіцця. "Важна інфармаваць маладых людзей, школы, сады аб Мэтах устойлівага развіцця. Бо за моладдзю - наша будучыня", - рэзюмавала Мар`яна Шчоткіна.

Форум арганізаваны ў час рэалізацыі праекта ПРААН/ЮНІСЕФ/ЮНФПА "Падтрымка функцыянавання архітэктуры кіравання працэсам дасягнення Мэт устойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь" пры ўдзеле нацыянальнага каардынатара па дасягненні МУР, МЗС і Мінадукацыі.

15 жніўня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:15.08.2019
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:401
 
Ключевые слова:
Летний лагерь Форум Цели устойчивого развития ООН ЮНИСЕФ Молодёжь
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме