https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


"Зорны паход" - гэта магутная школа патрыятычнага выхавання


Аб гэтым заявіў міністр адукацыі Ігар Карпенка ў час урачыстага мітынгу, прысвечанага старту 53-га інтэрнацыянальнага "Зорнага паходу" БДПУ па месцах баявой і працоўнай славы беларускага народа.
Ігар Карпенка адзначыў, што "Зорны паход" - гэта не проста традыцыя педагагічнага ўніверсітэта.

"Гэта магутная школа патрыятычнага выхавання, школа фарміравання дадатковых уменняў і навыкаў будучага педагога. Што такое праца педагога? У першую чаргу гэта ўзаемадзеянне са сваімі падапечнымі, з іх бацькамі, з насельніцтвам, дзе размешчана ўстанова адукацыі. Паход падорыць удзельнікам цудоўныя імгненні гэтага незабыўнага чалавечага ўзаемадзеяння. Размаўляйце з людзьмі, умейце слухаць іх і чуць, умейце набірацца таго вопыту, які яны спрабуюць вам перадаць", - даваў наказ міністр удзельнікам паходу.

Ва ўрачыстым мітынгу таксама прынялі ўдзел першы прарэктар БДПУ Святлана Копцева, прадстаўнікі ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама, камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама, прадстаўнікі пасольстваў замежных краін у Беларусі.

"Вельмі добра, што 53-і "Зорны паход" стаў інтэрнацыянальным. Мы ўсе цудоўна помнім і разумеем, што тую Вялікую Перамогу мы атрымалі разам. Шмат нацыянальнасцей, шмат людзей прынялі ўдзел у вызваленні Беларусі. Калі будуць такія акцыі, такія мерапрыемствы, значыць, у нашай краіны вельмі добрая будучыня", - сказала Святлана Копцева.

53-і інтэрнацыянальны "Зорны паход" студэнтаў і выкладчыкаў па месцах баявой і працоўнай славы беларускага народа будзе праходзіць з 23 па 26 студзеня.

Восем атрадаў агульнай колькасцю больш за 250 чалавек пабываюць у Крупскім, Барысаўскім, Стаўбцоўскім, Салігорскім раёнах, горадзе Жодзіне Мінскай вобласці, Асіповіцкім раёне, горадзе Бабруйску Магілёўскай вобласці, Ашмянскім раёне Гродзенскай вобласці.

Удзельнікі паходу сустрэнуцца з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны і ветэранамі працы, акажуць ім шэфскую дапамогу, правядуць мітынгі і ўскладуць кветкі да мемарыяльных комплексаў, брацкіх магіл салдат і мірных жыхароў, якія загінулі ў гады ВАВ.

У час паходу студэнты і выкладчыкі наведаюць установы адукацыі, дзе правядуць прафарыентацыйныя размовы са старшакласнікамі, майстар-класы па розных напрамках вучэбнай і пазавучэбнай дзейнасці, мерапрыемствы па здаровым ладзе жыцця.

Разам са студэнтамі БДПУ з Беларусі, Ірака, Кітая, Літвы, Туркменістана ў 53-м "Зорным паходзе" прымаюць удзел студэнты з Маскоўскага педагагічнага дзяржаўнага ўніверсітэта (Расія), Расійскага ўніверсітэта дружбы народаў, Усходне-Казахстанскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя Д.Серыкбаева, Еўразійскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Л.М.Гумілёва (Казахстан), Бакінскага славянскага ўніверсітэта (Азербайджан).

23 студзеня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:23.01.2018
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:928
 
Ключевые слова:
Патриотизм Великая Отечественная война БГПУ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме