https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Беларусі з 1 верасня "непатрэбных у кіраванні людзей быць не павінна", заявіў Аляксандр Лукашэнка 24 ліпеня, заслухоўваючы даклад аб выкананні яго даручэнняў па ўдасканаленні дзейнасці ВНУ


Пра гэта паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
Лукашэнка нагадаў, што да верасня яму павінны ўнесці прапановы па ўдасканаленні навучальнага працэсу ў акадэміі: якіх людзей будуць адпраўляць на падрыхтоўку і перападрыхтоўку ў гэтую ВНУ, якія патрабаванні будуць выстаўляцца да выкладчыкаў, як зменіцца метадычная база.

"Што зроблена на сённяшні дзень і што нам неабходна яшчэ зрабіць, якая патрэбна вам дапамога і падтрымка? Часу для разварушвання няма. З 1 верасня ў Акадэміі кіравання непатрэбных у кіраванні людзей быць не павінна", — сказаў Лукашэнка.

"Прызначаючы новага рэктара, мы дамаўляліся, што істотна абновім працу Акадэміі кіравання па ўсіх напрамках. Трэба зрабіць так, каб кожны чалавек, які пройдзе падрыхтоўку, перападрыхтоўку, атрымае адукацыю, павысіць кваліфікацыю, быў запатрабаваны. Нам не патрэбныя людзі, якія проста пройдуць па акадэміі, атрымаюць дыплом і не будуць запатрабаваныя ў органах кіравання. Вось гэта галоўнае", — падкрэсліў ён.

За выкананне гэтых патрабаванняў будзе вельмі сур`ёзная адказнасць, папярэдзіў кіраўнік дзяржавы. "Вы самі разумееце, што гэта адзіная навучальная ўстанова пры прэзідэнце. Там павінны быць падрыхтаваныя кваліфікаваныя, талковыя, выхаваныя людзі, адданыя нашай дзяржаве і народу. Няхай гэта нават гучна прагучыць, але гэта так", — сказаў Лукашэнка.

22 мая новым рэктарам Акадэміі кіравання пры прэзідэнце быў прызначаны Генадзь Пальчык. Прадстаўляючы калектыву новага кіраўніка, кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава заявіла, што Акадэміі кіравання плануюць прысвоіць асаблівы статус.

Паводле яе слоў, праца гэтай навучальнай установы заўсёды пад пільным кантролем ўсіх кіраўнікоў органаў улады і перш за ўсё кіраўніка дзяржавы.

У прыватнасці, Лукашэнка будзе кожныя паўгода сустракацца з выкладчыкамі і студэнтамі ВНУ. Сярод задач новага кіраўніка, заявіла Качанава, — перагледзець праграмы, у прыватнасці, больш часу надаць замежным мовам; распрацаваць падыходы па прыёме ў ВНУ; пошук магчымасцяў для стажыровак і абмену вопытам з іншымі краінамі.

Ірына Турчына, БелаПАН
Мінск, 24 ліпеня 2018
 
Дата публикации:24.07.2018
Тематика:Бизнес, Образование в Беларуси
Просмотров:615
 
Ключевые слова:
Академия управления
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме