https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі даручыў Мінадукацыі вызначыць аптымальную колькасць ВНУ ў краіне


Аляксандр Лукашэнка даручыў Міністэрству адукацыі вызначыць аптымальную колькасць ВНУ ў краіне, звяртаючыся са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу.
"Міністэрству адукацыі, іншым зацікаўленым ведамствам трэба аб`ектыўна ацаніць сітуацыю - ці не з`яўляецца залішняй для Беларусі існуючая колькасць ВНУ? На сённяшні дзень іх больш за 50. Пры гэтым кожны лічыць патрэбным акрамя профільных спецыялістаў выпускаць шмат юрыстаў, эканамістаў, сацыёлагаў і гэтак далей", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

"Няма ні сацыёлагаў, ні палітолагаў нармальных. Усіх іх ведаем па прозвішчы, тых, хто выступаюць у розных сродках масавай інфармацыі. Мы ж іх сотнямі выпускаем, дзе яны?" - задаў пытанне Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт пацікавіўся, як складваецца сітуацыя з рабочымі месцамі для 80 тыс. маладых спецыялістаў, якія будуць выпушчаны ВНУ ў 2017 годзе. Паводле яго слоў, пытанне павінна быць вырашана, паколькі першае рабочае месца - гэта імідж дзяржавы.

"Усе здзіўляюцца, што мы на гэта здольныя пры такіх умовах занятасці. Але гэта чалавек, спецыяліст, які робіць першыя крокі ў жыцці. Мы павінны яму дапамагчы. Першае рабочае месца забяспечыць жалезна, нават прымусіць кіраўніка, калі гэта трэба, каб ён прыняў да сябе на работу", - падкрэсліў беларускі лідар.

Акрамя таго, Міністэрству працы і сацабароны, Міністэрству эканомікі неабходны дакладны прагноз, колькі і якіх спецыялістаў спатрэбіцца для розных галін народнай гаспадаркі, каб аптымальна арганізаваць працэс навучання і размеркавання выпускнікоў, дадаў ён.

"Пры гэтым нельга дазваляць ВНУ набіраць студэнтаў у пагоні за прыбыткам. Дыплом - гэта пасведчанне прафесіянала, а не прахадны білет на ўсялякі выпадак", - упэўнены Аляксандр Лукашэнка.

Таксама трэба актывізаваць работу па развіцці ўніверсітэтаў як цэнтраў навукова-інавацыйнай дзейнасці. Трэба ствараць пры ВНУ тэхнапаркі, цэнтры трансферту тэхналогій, пашыраць міжнароднае супрацоўніцтва ў галіне інавацый. Гэта будзе садзейнічаць нараджэнню новага, высокатэхналагічнага сегмента эканомікі, адзначыў Прэзідэнт і даручыў ураду ўзяць гэты комплекс пытанняў на кантроль.

21 красавіка 2017, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:21.04.2017
Тематика:Бизнес, Образование в Беларуси
Просмотров:1102
 
Ключевые слова:
Высшее образование
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме